Мае дзевяностыя. Альгерд Бахарэвiч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Мае дзевяностыя - Альгерд Бахарэвiч страница 11
Так я зрабіўся сябрам Беларускага Народнага Фронту задоўга да ягонага расколу. Праўда, спадзяюся, зрабіўся не насамрэч. Бо ўжо даўно любая палітычная партыя, дый наогул аб’яднаньне людзей па нейкай прыкмеце выклікаюць у мяне шчырую агіду. Але галоўнае тое, што мы тады перамаглі – і хай я ня знаў анікога на плошчы (толькі здалёк бачыў і чуў Пазьняка і іншых лідэраў БНФ, твары якіх ведала ўся Беларусь), анікога з тысяч гэтых суворых людзей, усё роўна я адчуваў сваю прыналежнасьць да гісторыі, якую мы пісалі ў тыя дні, хто як мог. Хаця б і так, як я: прысутнасьцю, крыкам, недарэчным памкненьнем сказаць сваё «не» тупасьці і няволі, проста – унутранай нязгодай з усімі свалачамі і цемрашаламі, якія вырашылі скрасьці ў мяне будучыню. Употай, вядома, я спадзяваўся, што траплю ў тэлевізар – але дзе там, я нават ня памятаю, ці паказвалі па БТ нашу Плошчу…
Камэрун!
Што да тэлевізара, дык ён, вядома, займаў тады ладную частку жыцьця. Гэта цяпер я ўжо дваццаць гадоў жыву безь яго і дзіўлюся, як можна трымаць дома гэты кавалак гаўна – я бачу людзей, якія тупеюць выключна дзякуючы тэлевізару, і думаю, што гэтую прыладу, інструмэнт самых паскудных маніпуляцый чалавечай сьвядомасьцю, даўно варта забараніць. Але тады, натуральна, ад тэлевізара было не адарвацца: прыходзячы са школы, ты глядзеў новы выпуск мульцікаў пра мішак Гамі, «До 16 и старше» і ўрокі гішпанскай мовы, увечары – добрае старое савецкае або перабудовачнае кіно, перад сном – «Праграму А», «Крок», НТВ, «Взгляд» і кучу іншых перадач. І, вядома ж, футбол.
Першым чэмпіянатам сьвету, які я паглядзеў, быў мундыяль 1986-га. Потым былі фантастычна яркі чэмпіянат Эўропы-88, Алімпіяда і Ўнівэрсіяда, а ўлетку 1990-га я ўжо тырчаў перад экранам як сапраўдны фанат. Італія, чэрвень, сьпёка, Лаўрэнцій, Лёха і я сядзім дома, глядзім усе гульні і пасьля гэтага бяжым гуляць самі – утрымацца немагчыма. Макс і Слава былі да футболу абыякавыя… Пазьней я і сам спрабаваў паставіцца да маёй адзінай любімай гульні звысака – маўляў, пралетарская забава, але, прачытаўшы, што Набокаў