Мае дзевяностыя. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мае дзевяностыя - Альгерд Бахарэвiч страница 12

Мае дзевяностыя - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

мне было прыемна яшчэ і таму, што я бачыў, як за іх перажываюць людзі навокал – а гэтых людзей я небеспадстаўна лічыў клінічнымі расістамі. Асабліва пасьля таго, як мы з бацькам неяк схадзілі на «Дынама», на эўракубкавы матч: менскія заўзятары ўсяляк палівалі афрыканскага легіянэра супернікаў адборным расісцкім дзярмом.

      Ён, відаць, здагадваўся, што яны крычаць, гэты чарнаскуры хлопец, але быў звыклы і стараўся не зьвяртаць увагі. Я сядзеў як на іголках, я быў на ягоным баку, мне хацелася крыкнуць яму на ягонай мове, што ён супэр, што ён герой, што ня ўсе ў гэтай краіне такія мудзілы. Мне хацелася, каб ён забіў нам – каб зрабіў хэт-трык, каб парваў сёньня нашую браму, адпомсьціўшы гэтым расістам і даказаўшы, што ён лепшы за ўвесь стадыён. Ня ведаю: у пэўны момант мне падалося, што ён адчуў маю маўклівую падтрымку, паміж намі ўсталявалася нейкая няўлоўная сувязь… Але потым яго замянілі і ён сышоў з поля, пахілы, кульгаючы, пад зларадныя крыкі менскіх заўзятараў. Упершыню я чуў і бачыў, як людзі, сярод якіх я жыву, могуць так ненавідзець кагосьці выключна за колер скуры. Для мяне гэта быў шок – усе мае кнігі, усё савецкае інтэрнацыянальнае выхаваньне, маё пачуцьцё справядлівасьці і ўласнай годнасьці казалі мне, што такога ня можа быць. Человек добр, добр, добр – ненавідзець за колер скуры, мову, зьнешнасьць, імя, беднасьць ці багацьце забаронена, гэтак робяць адны пашлякі і ліхадзеі. Але гэтыя людзі, якія крычалі: «Умри, шоколадка», «Обезьяна! На пальму!» – не, яны не былі ліхадзеямі. Яны былі нармальныя – і я ўпершыню зразумеў, наколькі паскудная, тупая і небясьпечная рэч: нармальнасьць.

      Заводзкі Менск

      Стадыён «Дынама», цырк, плошча Леніна, якая потым зрабілася Незалежнасьці, праспэкт ад плошчы Перамогі да Парку Чалюскінцаў, Опэрны тэатар – такі Менск мне быў тады ўжо знаёмы, але асноўнымі пунктамі на ягонай мапе былі ўсё ж іншыя, бліжэйшыя. Калі я выяжджаў з Шабаноў, дык мая дарога ляжала або да бабулі, туды, дзе цяпер станцыя мэтро «Аўтазаводзкая», або да ДК МАЗу, або ў Дражню, дзе ў вялікім прыватным доме з садам жылі мае дзядзька і цётка, якія дужа мяне любілі. Або на Шарыкі: туды, дзе ўнівэрмаг «Беларусь», кіно «Камсамолец», парк імя 50-годзьдзя Кастрычніка і, далей, стадыён «Трактар» і чабурэчная паблізу – бабуля вадзіла мяне ў яе як на сьвята, і чабурэкі там і праўда былі што трэба, значна лепшыя за цяперашнія.

      Аднойчы мы са Славам паехалі на шпацыр у раён Аўтазу – ёсьць там такі невялікі парк… Ідзем, гутарым, выходны дзень, сонца, міма праходзіць чалавек пяць мясцовых – адзін зь іх, параўняўшыся з намі, б’е мяне нагой у жывот, я падаю, хапаючы ротам паветра, астатнія абступаюць Славу… Мілы, родны Заводзкі раён. Я сэрцам табе прысягаю ў шчырай сыноўняй любві.

      Праўда, Дражня, у якую я хадзіў ад бабулінага дому пехатою, гэта ўжо з пэўнага часу раён Партызанскі… Але якая розьніца. Усё роўна: рабочыя, заводы, ПТВ, пралетарскі дух, зьмяшаны зь вечна сялянскім, вечна абшчынна-патрыярхальным… Усё роўна: штосэкундная пагроза. У тыя часы толькі адно месца на сьвеце было больш-менш бясьпечным: мой ложак у бацькоўскай кватэры. І ўсё ж я любіў выбірацца за межы Шабаноў – у вялікі

Скачать книгу