Мае дзевяностыя. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мае дзевяностыя - Альгерд Бахарэвiч страница 6

Мае дзевяностыя - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

адным зь першых у Шабанах купіў патрыманы відэамагнітафон. А мне ў 90-м годзе – мой першы касэтны магнітафон, чырвоны, невялікі, зусім просты – я запісваў на яго з тэлевізара песьні з «Праграмы А» і беларускага «Кроку» (часам там паказвалі «Мрою»). Музыкі выглядалі на экране жахліва: быў відаць увесь грым, сіня-шэрыя твары ільсьніліся, БТ ужо тады валодала дарам ператварыць любога чалавека ў зомбі, прынамсі, вонкава…

      У якой жа клясе я тады вучыўся? І зь якога году весьці адлік 90-х? З 91-га? Ну, недзе так; значыць, гэта дзявятая і адзінаццатая кляса, бо тады якраз была рэформа і трэба было пераскочыць праз адну ступень. Час для Беларусі быў легендарны: усё навокал віравала, ад тэлевізара было не адарвацца, Савецкі Саюз падыхаў на вачах, кожны дзень прыносіў нейкія навіны, і на школьным быцьці гэта не магло не адбівацца. Цяпер я разумею, што сымбалем і жывым увасабленьнем гэтых пераменаў для нашай школы, для Шабаноў і для нашых перапалоханых імклівасьцю часу бацькоў была менавіта нашая дзіўная кумпанія. Кожны з нас увабраў у сябе дух свабоды, як ніхто іншы ў гэтых сумных мясьцінах.

      Макс. Слава. Лаўрэнцій. Лёха. Я

      Так, нас было пяцёра сяброў – амаль усе мы вучыліся ў адной клясе, толькі Лёха потым перавёўся ў іншую школу, у Новых Шабанах. Зь Лёхам мы сябравалі найдаўжэй – зь пятае клясы ажно да пачатку цяперашняй вайны ва Ўкраіне. Прызнаньня, на чыім ён баку ў гэтым супрацьстаяньні, нашае сяброўства ня вытрымала. Шкада. Лёха любіў песьні Віктара Цоя і баявыя мастацтвы, добра вучыўся, качаўся, меў строгіх бацькоў і заўжды быў дужа, нават празьмерна галянтным кавалерам. І пры гэтым ён увесь час рабіў дзіўныя ўчынкі: напрыклад, часта хадзіў па Шабанах, аглушальна б’ючы ў далоні, і рэха стаяла па ўсіх дварах. Была ў яго нейкая жарсьць да гучнасьці: увесь сьвет мусіў ведаць, што ён існуе… Што ж, пачатку 90-х зь іхнымі лавінамі інфармацыі гэта пасавала. Гэта ён напалохаў неяк маю маму: пазваніў у дзьверы, думаючы, што адчыню я, – выключыў сьвятло на пляцоўцы, накінуў капюшон, закаціў вочы і запаліў сьвечку, трымаючы перад самым тварам… У той час, калі мы ўсе асвойвалі першыя гітарныя акорды, ён казаў, што хоча навучыцца граць на барабанах, – і нашыя першыя «альбомы», запісаныя на магнітафон, поўныя ягонага грукату: па скрынках, ночвах і місках. Што праўда, граць ён так і ня вывучыўся. У ягоным пад’езьдзе мы часта зьбіраліся цягам усіх дзевяностых: там і дагэтуль на сьцяне сьляды ад цыгарэтаў, якімі мы выпальвалі розныя надпісы, нібы пячорныя людзі, – хто ведае, навошта.

      Пад’ездны рок

      У кожнага з нас быў свой пад’езд, а ў ім сваё месца, дзе ўсе зьбіраліся ажно пакуль не пакінулі назаўжды бацькоўскі дом. У Лёхі – лесьвіца паміж паверхамі, у мяне – пляцоўка каля сьмецьцеправоду, зь вялікімі, нязьменна бруднымі вокнамі, празь якія я глядзеў у той час на сьвет. У Макса і Лаўрэнція, якія жылі ў адным доме, такім месцам быў куфар, з тых, якімі і цяпер застаўленыя ўсе лесьвічныя пляцоўкі шматпавярховікаў: там перахоўваюць бульбу і моркву, розны гаспадарчы інвэнтар, старыя рэчы, санкі,

Скачать книгу