Эксгумацыя. Виктор Правдин
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Эксгумацыя - Виктор Правдин страница 10
– Пасля няшчаснага выпадку з бабуляй Кацярына стала як не свая, ёй трэба змянiць абстаноўку. Сёння хацеў адвезцi на вёску да цешчы, але ж пасля такога дажджу дарогi, пэўна, развязло, не даеду.
– Пакiну Вам сваю вiзiтоўку, – згаджаючыся, кiўнуў галавой Смаляк, – магчыма, спатрэбiцца, – у гэты момант позiрк зачапiўся за бальнiчны клунак, i ён вярнуўся да стала. – Мне б яшчэ агледзець рэчы Казiмiры Францаўны.
Шашок адразу замiтусiўся, хутка развязаў клункі i пачаў выкладваць перапэцканае крывёй i пяском матчына адзенне. Смаляк расчынiў невялiкую чорную сумачку з адарваным рамянём i перакулiў. На стол вывалiлiся падрапаны карычневы кашалёк, насоўка, выкарыстаны квiток на праезд у гарадскiм транспарце i самапiска. На квiтку дрыготкай рукой зялёным колерам былi напiсаны лiчбы, па ўсiм бачна, тэлефонны нумар. Следчы склаў рэчы ў сумачку i яшчэ раз пашкадаваў марна патрачаны час.
5
Цiхая чэрвеньская ноч усяго на некалькi гадзiн асланіла зямлю шэрым, цёмным пакрывалам i, як толькi зрэдку наляцiць непаслухмяны вятрыска, адразу зашамацiць лiсце, загойдаюцца вершалiны дрэў старога лесу. Нечакана над самай галавой вухне пугач, недзе непадалёк трэсне пад нагамi невядомага звера галiнка, i тады насцярожыцца, застрыжэ вушамi белы канёк, што запрэжаны ў фурманку. А праз хвiлiну зноў цiшыня – адно дробны прыглушаны тупат па мяккім пяску ды аднастайны шоргат колаў на лясной дарозе. У фурманцы двое. Разгледзець iх немагчыма, i толькi калi адзiн зацягваецца папяросай, на iмгненне пакажуцца чорныя невялiкiя вусы, асвечаныя чырвоным агеньчыкам, у другога месяц добра высвечвае за плячыма вiнтоўку. На абодвух вайсковыя фуражкi. Яны едуць моўчкi. Лес пакрысе радзее, вось ужо і палявы пералесак. Фурманка казачным прывiдам выплывае з цемры i адразу трапляе ў бялюткi хiсткi туман, якi цягнецца з лугавiны.
– Хутка будзем на месцы, – па-начальнiцку гаворыць той, у якога за плячыма вiнтоўка, i адразу, бы пацвярджаючы ягоныя словы, недзе ўперадзе забрахаў сабака. Другi, што кiруе фурманкай, сонна кiваецца i, хутчэй па звычцы, цмокае на каня, якi не звяртае ўвагi на гэтыя «цмокi», бо звыклы да начных вандровак.
– Сяржант, прачнiся, – сiпiць чалавек з вiнтоўкай i груба пiхае вазнiцу ў бок. – Спецыяльна праз лес кругаля далi, не хапае яшчэ праспаць хату папоўскага прыхвасценя.
– Нам з Буланком усё адно, адкуль заязджаць, – незадаволена буркнуў сяржант i, пстрыкнуўшы пальцамi, выкiнуў недакурак. – Служба такая, можна сказаць, начная, – расцягваючы словы, дадаў: – Прывозiм… Адвозiм…
– Пагавары ў мяне, – зласлiва шэпча чалавек з вiнтоўкай, – ураз Купрэеву далажу.
Сяржант нiчога не адказаў, быццам i не чуў, толькi крыху мацней нацягнуў ляйчыны i фурманка спынiлася. Ён лёгка саскочыў на зямлю.
– Вазьму каня за цуглi, цiшэй будзе i надзейней, – цвёрда