Эксгумацыя. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Эксгумацыя - Виктор Правдин страница 11

Эксгумацыя - Виктор Правдин

Скачать книгу

згодна кiўнуў, паправiў на плячы карабiн i, прыгнуўшыся, сiгануў да акна. Лейтэнант, крадучыся, вярнуўся да брамкi i па ледзь прыкметнай сцяжынцы, ужо не тоячыся, пайшоў да дзвярэй хаты. У ягонай афiцэрскай сумцы ляжаў ордэр на арышт ворага народа Нямцова. Як сказаў начальнiк НКУС Купрэеў – ворага з цёмным i таямнiчым мiнулым.

      6

      Нямцоў з’явiўся ў Верацеях напрыканцы лета 1939 года. Нiхто яго не ведаў, вяскоўцы толькi пасмяялiся з дзiвака, якi заняў пусты, непрыстасаваны для жылля дом збяднелых шляхцiцаў Пурхiневiчаў i аб’явiў сябе iх родзiчам. Людзi памяталi нашчадка Пурхiневiча, царскага афiцэра, якi апошнi раз наведваўся сюды падчас Грамадзянскай вайны. А гэты белы як лунь чалавек быў больш падобны на валацугу i нiчым не нагадваў шляхцiца. Адразу ў вёсцы пачалi прападаць куры, i сівагаловага куралова спаймалi на крадзяжы. Паддаўшы «шляхцiцу» добрых кухталёў, верацееўскiя мужыкi выгналi злодзея з вёскi, але праз тыдзень ён быў тут як тут, ды не адзiн, а з цэлай ротай чырвонаармейцаў – пачалося ўз’яднанне Усходняй i Заходняй Беларусi. Нямцоў зноў засялiўся ў стары дом i нейкi час хадзiў з высока ўзнятай галавой. Мужыкi пабойвалiся помслiвых зласлiвых агеньчыкаў, што заўсёды, быццам якая хвароба, iскрылiся ў вачах сiвога, i, каб не наклiкаць на сябе бяды, талакой адрамантавалi шляхцiцаў дом, зашклiлi вокны, узнавiлi плот. Усе чакалi, што Нямцоў будзе нейкiм начальнiкам пры новай уладзе, але той зрабiў нечаканае – пайшоў у царкоўныя старасты. З гэтага часу жыў цiха i непрыкметна, да ўлады ставiўся насцярожана, нават з бояззю, што асаблiва падабалася ўпаўнаважанаму старшыне мiлiцыi Шаўчуку, якi, здавалася, нiколi не злазiў са спiны чорнага танканогага жарэбчыка i, праязджаючы мiма пакорлiва схiленай паставы царкоўнага старасты, ганарлiва адказваў на прывiтанне.

      Толькi ж канфуз з уладай адбыўся, як Нямцоў нi стараўся быць непрыкметным. I ўсё праз Тузiка, невялiкага, але зласлiвага рудога кудлача з адным вухам. Другога вуха не было, ад яго застаўся толькi пакалечаны агрызак, па ўсiм відаць, сабака згубiў яго ў бойцы. Гэты Тузiк некалi прыбiўся да хаты Нямцова, ды так i застаўся, пашкадаваў аднавухага царкоўны стараста, не прагнаў. Дый самому стала жыць весялей. А адбылося вось што. Неяк прыехала ў Верацеi раённае начальства агiтаваць за ўступленне ў калгас. У школьным двары праходзiў сялянскi сход, i Нямцоў не вытрымаў, таксама прышкандыбаў паслухаць, а следам прысунуўся i Тузік. Начальства, як i належыць, сядзела за доўгiм сталом, сярод iх быў начальнiк НКУС Купрэеў. Людзi з раёна ўсхвалялi калгасы, гаварылi прыгожа i шмат, а верацееўцы толькi згодна кiвалi галовамi ды пераглядвалiся мiж сабой, i калi прапанавалi падаваць заявы, мужыкi запанурылiся, прыцiхлi, засмалiлi махорку. Цiшыня над школьнай палянай зацягвалася, рабiлася грознай, трывожнай, нават злавеснай. Спахмурнела начальства, асаблiва Купрэеў: сядзiць надзьмуты, што iндык, i толькi зыркае, спапяляе цяжкім, затоена-лютым позiркам верацееўскiх мужыкоў. I невядома, чым скончылася б гэтая маўчанка, каб не аднавухi кудлач. Ён з самага пачатку неадчэпна круцiўся пад сталом, ля ног начальнiка НКУС, i, калi Купрэеў бесцырымонна

Скачать книгу