Бог кахання Марс. Сяргей Балахонаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў страница 19
Тым часам на «дальняках» аднавіўся грукат.
– Мяркую, мне ўсё ж варта выйсці вонкі і праверыць, адкуль ён бярэцца, – дужаючы сумневы, выдаў бліскучую ідэйку Ягор.
– Не трэба туды ісці, – злёгку нервова адрэагавала Марына. – Ты ж у курсе, якая там бачнасць. Руку перад сабой выцягнеш – і кончыкаў пальцаў не відно.
– Канешне, не відно. Пальцы ж у пальчатках скафандра, – нягеглай скамарошынкай Руткоўскі парываўся залагодзіць узніклую напружанасць.
– Мне не смешна, – зацялася каханая.
– Ды ўсё будзе добра, Гваздулька! Я цеплавізар вазьму.
– З такім самым поспехам яго можна ўзяць і на «дальнякі», каб без рызыкі праверыць базу знутры.
– Але ж дзеля гэтага давядзецца адключыць адзін, а то і два шлейфы абароны. А рабіць такое непажадана. Сама ж ведаеш…
– Так, я не падумала… Але адпускаць цябе за сцены «прыстанішча» не збіраюся. Гэта вельмі небяспечна. Мне не хочацца, каб ты адважнічаў невядома дзеля чаго.
– А раптам гэта марсіяне ўскрываюць нашу базу, як бляшанку з кансервамі? – не змаўчаў Ягор, нібы наўмысна пацвельваў.
– Ды перастань! – спалохана выкрыкнула яна, але праз міг сцішылася. – Няма тут, на Марсе, нікога жывога, акрамя нас з табой і Варгіна.
– А што ж тады там грукае?
– Мо кавалак абшыўкі ад разбітага «насавіка» бурай прыгнала. Кавалак мог зачапіцца за камяні ці захраснуць у пясчаных наносах, а варушыцца пад павевамі ветру. Калі павевы моцныя, парывістыя, тады ён стукаецца аб сцяну ці дах «дальнякоў».
– Вельмі рацыянальная версія, але ўзмацненні ветру не супадаюць з пачаткам кожнай новай серыі грукату. Дый цяжка верыцца, каб сюды даляцела абшыўка з месца крушэння насавой часткі «Навухаданосара». Адлегласць хоць узглядна і невялікая, але з такім рэльефам складана паверыць…
– Калі бура з полюса прыйшла, то чаму б і не? Пагатоў, нават каля нас вецер часам быў пад саракоўку за гадзіну. А там магла і ўся сотка быць. Што да залежнасці грукату ад узмацнення ветру, то ты ж дакладна нічога не правяраў – не засякаў час, не фіксаваў хуткасць ветру.
– Але мне так здалося…
– А мне здалося інакш. Таму лепш за ўсё не давярацца голым уражанням, а праверыць іх вопытам.
– Добра. Угаварыла. Хай будзе па-твойму. Але ўсё адно, як толькі бура ўляжацца, я абавязкова праверу месца навочна.
– Калі бура ўляжацца, усё можна будзе праверыць, настроіўшы знадворныя камеры.
Мужчына не разумеў, ці каханая сапраўды стала баяцца выхаду вонкі, ці наўмысна ятрыла яго, помсцячы за недалужныя жарты.
У «цяпліцах», як і чакалася, улягалі да сёмай пагібелі. Работы там напраўду было не абабрацца: і з грунтам, і з раслінамі, і з абсталяваннем. Аддалена гэта нагадвала раскопкі. Але менавіта