Бог кахання Марс. Сяргей Балахонаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў страница 16

Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў

Скачать книгу

аднакурсніка. Яго звалі Прэдраг. Шпацыравалі аднойчы разам па сцежках парку Максімір у Заграбе. Каля аднаго возера яму на галаву звалілася чарапаха. Кажуць, што шуляк ляцеў па небе, трымаючы яе ў кіпцюрах, але ўпусціў. Я выклікала хуткую дапамогу, але выратаваць каханага не змаглі. Згадала прадказанне. Жахнулася. Яно стала выглядаць праклёнам. Я не ведала, што рабіць далей. Маладая, сімпатычная, прагная кахаць. Як я мусіла паводзіцца, ведаючы, што словы прадказальніка спраўдзіліся? Паспрабавала ачарсцвець душой. Агрубець у пачуццях. Толькі б не кахаць. Ніколі. Нікога.

      – Атрымалася?

      – Антуну адцяла галаву кавалкам аўтамабіля, у які ўрэзаўся цягнік. Драгану галаву заціснула дзвярыма няспраўнага ліфта, які потым імкліва пайшоў уніз. Младзену рассекла галаву вентылятарам ахаладжэння аўтамабільнага рухавіка, які вылецеў ад сутыкнення грузавіка з пікапам. Ана – так, я спрабавала сустракацца з жанчынай – пазбавілася галавы ад удару кола падчас страшнай аварыі на аўтагонках. Нікола спатыкнуўся ў сувенірнай крамцы і стукнуўся ў шафу, а тая зачапіла паліцу, з якой упала каменная статуэтка і размажджэрыла яму галаву.

      – І дзе падчас кожнага здарэння была ты? – не маючы моцы здзіўляцца і падазраючы, што яму тут на дарожку казу лабатую плятуць, удакладніў Руткоўскі.

      – Галоўнае не тое, дзе я была (а была я калі паблізу, калі ўдалечы), а тое, што ты першы, хто выжыў. І цяпер я зноў у няпэўнасці. Або на табе разарвалася гэтае страшэннае кола…

      – Або ты не паспела мяне пакахаць як след, – падхапіў ён, перамагаючы спакусу пазяхнуць. – Не бяры да галавы, – ён зрабіў выгляд, што не заўважыў двухсэнсоўнасці. – Усё будзе добра. Я не веру ў прароцтвы, але веру ў наканаванасць. А мне наканавана жыць, каб…

      Мужчына не дагаварыў – з рэпрадуктараў абвясцілі, што пасадка на яго рэйс праз дзесяць хвілін заканчваецца. Ён яшчэ раз падзякаваў дзіўнай прыяцельцы за клопат і папрасіў не пераймацца. Яна, балансуючы між жаданнем і страхам, прытулілася да яго і пацалавала ў калючую шчаку.

      Калі самалёт узляцеў і ўзяў курс на Мінск, Ягор цяжка ўздыхнуў і пастараўся выкінуць з галавы ўсё, што перад тым пачуў ад Ядранкі. Галава ныла. Прапісаныя ў дарогу лекі не дапамагалі. Сон не ішоў. Мозг, які перажыў страсенне, упарта супраціўляўся старанням гаспадара, зусім не збіраючыся вытрасаць з сябе словы харваткі. Дзе там праўда, а дзе выдумка – бабка надвое варажыла. Але тое, што Ядранка ў яго закахалася, беларус не мог не зразумець. І гэтае разуменне даймала. Ён не пярэчыў бы сяброўству. Нават вельмі шчыльнаму. І нават з такімі страшэннымі гісторыйкамі. Каханне ж тут было залішнім. Зрэшты, што насамрэч стаяла за яе аповедам, можна было адно толькі гадаць.

      Не навіна, што жанчынам усцешна бываць прычынаю рызыкі зломнай. Але ўсё, што Ядранка казала пра гібель сваіх каханых, здавалася неймаверна знаёмым. Ці то з сярэднявечных хронік, ці то з сучаснага гарадскога фальклору. Не верылася, што яна сапраўды перажыла ўсе гэтыя трагедыі. Але і ўважаць іх за прыдумкі дзеля прыцягнення ўвагі неяк

Скачать книгу