Бог кахання Марс. Сяргей Балахонаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў страница 13
Пылавая бура, не нашкодзіўшы базе, шкодзіла ў іншым. Яна стварыла дабрадайную глебу для парасткаў псіхалагічнага дыскамфорту. Краявіды за шклом ілюмінатараў і ў пагоду нельга было назваць выбітнымі. З надыходам жа непагадзі не засталося і гэтага – ілюмінатары змушана схавалі ў браню. Пра выезды на цяжка- ці легкавозе давялося забыць. Пра выхады, нават і па ўсіх правілах бяспекі, і пагатоў не пачыналі гаворкі. Мусілі засяродзіцца на «хатніх справах». Горы, даліны, кратары – гэта ўсё, вядома, добра. Але догляд саду і агарода, пад якія аддалі некалькі адсекаў, быў больш карысным і жыццёва важным, чым летуценная прага даследавання наваколля. Яно і слушна, бо камянямі і пародамі ў разе патрэбы не наясіся, шуканы мінерал у рот не пакладзеш! Разважаючы пра гэта, Руткоўскі падышоў да часова «аслеплага» ілюмінатара. Пастаяўшы з хвіліну ў роздуме, ён набраў на аўтаномным пульце завучаную камбінацыю лічбаў, каб злёгку прачыніць «аканіцы» – як ён называў браніраваныя шчыты. Шчыты павольна, калі не сказаць гультаявата, рассунуліся, вызваліўшы вузенькую палоску тоўстага шкла. Ягор адразу ж прыліп да яго ў спадзеве ўбачыць ужо знаёмую частку даліны. Аднак нічога, акрамя клубоў пылу, выглядзець не атрымалася. Мужчына расчаравана ўздыхнуў і вярнуў «аканіцы» на месца.
– Што ты там робіш? – па гучнай сувязі пачуўся бадзёры голас Марыны. – Зноў каля морайка пагоданькі жджэш?
– Кшталту таго, – азваўся ён і дадаў па-ўкраінску: – Ніч безмежна і пуста.
– Гэта з «Океана Ельзи»? – не пазнала яна.
– Не. Гэта з «Плачу Єремії».
– Ягорка, ты толькі сам не плач, а то, крый божа, даліны Марынэра ў акіян ператворыш, – гулліва прашчабятала жанчына. – Я разумею, што табе карціць пакорпацца ў грунце, каб адшукаць сляды спачылых у невараці цывілізацый. Але патрывай ужо. Паводле маіх разлікаў, пыл асядзе месяцы праз два. Тады выб’ем мы з табой дарожачку хоць у воласць Кідонію, хоць на кратар Вікторыю.
– «Давай праедземся разам па венах гісторыі. Я пакажу табе, як бог засынае на працы», – адгукнуўся Руткоўскі яшчэ адной непазнавальнай для каханкі цытатай.
– Я пагаджуся, – мудра не стала перапытваць яна. – Праўда, гэтага чарцяку Варгіна давядзецца з сабой браць. Гэта ж атрымаецца, нібыта мы ў выправу збіраемся. А яго тут, сам ведаеш, і на адзін дзень пакідаць без нагляду нельга. Суседку ж не папросіш паклапаціцца. І ключы не пакінеш…
З рэпрадуктара пачулася каціная курна.
– Чуе гад, што пра яго размова, – павесялеўшы, заўважыў Руткоўскі. – «Каток гуляе – ручкі спрытна ловіць ён». Можа, мы за гэтыя два месяцы яму скафандр пашыем?
– Ага. Залатымі ніткамі са срэбнымі кутасамі, – скрозь смех адказала Марына. – Абыдзецца ён без скафандра. Калі што якое, то ёсць смарт-бокс. Куды трэба, перанясём. Прагулянкі за межамі базы і