Бог кахання Марс. Сяргей Балахонаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў страница 15

Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў

Скачать книгу

з ім. Сказала, што ўчасна заўважыла зламысніка і покрыкам перашкодзіла абчысціць усе кішэні ахвяры. Ягору здалося, што праз туман непрытомнасці ён нешта такое чуў, але расплюшчыць вочы не меў моцы. Нападнік паспеў злэпаць толькі часовы мабільнік – спонсарскі падарунак для хуткай сувязі між удзельнікамі канферэнцыі. Да скарбаў гаманца ці карткі мультыпашпарта злодзей далезці не здолеў.

      Усхваляваныя пытанні харваткі, як і ўласныя думкі Ягора, нібыта зліваліся з морам. Самаадчуванне? Млявы голас казаў сам за сябе. А ў голасе – скаргі. На боль галавы. На галавы кружэнне. На вечнае ззянне чыстага розуму. На мізэрную эпоху сусветнай ночы. Жарты – як азнака, што не ўсё яшчэ страчана. Цяга ванітаваць – як сведчанне, што пакідаць усё так нельга. Страсенне мозга? Можа, і страсенне мозга. Медыкі мусілі высветліць.

      Высветлілі. Шпіталізацыя. Бальнічны ложак. Тое, чаго Руткоўскі не хацеў. На ўдзеле ў канферэнцыі быў пастаўлены крыж. «Перакулены крыж», – змрочна пажартаваў навуковец, бо ў галаве без дай прычыны мільгацелі гукі і вобразы музычнага кірунку, што быў часткова модным у яго юнацтве. Ён нават ганяў тады колькі разоў з Гомеля ў Кіеў на вялікую вечарыну «Вічна ніч», ладжаную ў гэтым стылі – стылі вітч-хаўз… Вітч-хаўз, або, як казалі тады смехам, «ведзьміна хата», меў адным са сваіх сімвалаў перакулены дагары дрыкам двухканцовы крыж. Чаму гэты вобраз пад паўзабытыя мелодыі стаў раптоўна пульсаваць раз-пораз у мозгу, Ягор не разумеў. Але дактарам не сказаў, бо гэта ж такое глупства.

      Валтузня з бальніцай і лячэннем каштавала не паўгрошыка. Ратавала страхоўка. Але не цалкам. Меркаваных пяць дзён на бальнічнай койцы яна пакрыць не магла. Ядранка, адчуваючы віну за здарэнне («Не пацягнула б з сабой да мора, усё было б добра.»), намагалася знайсці нейкія варыянты. Але толкам нічога не выйшла. З жабіны прыгаршчы – гэта з жабіны прыгаршчы.

      Руткоўскі стаў пачувацца лепей ужо на другі дзень шпіталізацыі. Трымаў хвост дудою. Быў гатовы выпісацца ды хоць пасля абеду. Але лекарская грамада па-свойму глядзела на яго стан і з выпіскай не спяшалася. Тады ён узяўся абяцаць далячыцца дома, абы толькі далі магчымасць хутчэй вярнуцца на радзіму. Сказаў пра гэта і пільным дактарам, і клапатлівай харватцы. Дактары фыркалі. Харватка нудзілася. Ягор не адступаў. Ледзьве не праз беларускую амбасаду знайшоўся кампраміс.

      Іванкавіч расстаралася з квітком на дужа зручны чартарны рэйс. Руткоўскі маніўся аддзячыць. Стрымліваючы слёзы, яна сказала, што лепшай падзякай будзе працяг «зносіць» з ёй. Ён запэўніў, што іх камунікаванне не абарвецца.

      Тым часам паліцыя бясплённа спрабавала вылічыць рабаўніка. Патрэбных звестак мелі вобмаль. Паказанні Ягора, як і сведчанні Ядранкі, не змянілі грунтоўнай аселасці следства на хутары Тупікоўшчына. Дадому навуковец вяртаўся без аніякае пэўнасці ў тым, што злачынства калі-небудзь раскрыюць. Строіць жа здагадкі было цяжка – як бы ні ляпіў з сябе героя, па-ранейшаму балела галава і вялі рэй прапісаныя дактарамі анальгетыкі.

      Харватка

Скачать книгу