Бог кахання Марс. Сяргей Балахонаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў страница 11

Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў

Скачать книгу

нядаўняй атакі, вярнуўся да гутаркі з новай, нечакана загадкавай, знаёмкай. Ён даў сабе рады разняволіцца, зрабіўшыся люстраным рэхам яе гаманлівага ручая. Жанчыне гэта яўна імпанавала.

      Марына з Марку вярнуліся напрыканцы перапынку. Заўважыўшы Ягора, яны дэманстратыўна прайшліся паблізу. І хоць звонку ён стараўся захоўваць абраную пад абставіны маску, агульны настрой усё ж перакуліўся. Пара прадэфілявала без аніякіх прывітанняў ці якіх-небудзь знакаў. Руткоўскі акурат забаўляў суразмоўку адной з дзіўных беларускіх загадак пазамінулага стагоддзя, намагаючыся адэкватна перадаць яе па-англійску:

      – «Ляцеў птах чэраз божы страх, сеў на магілу: ой, божа мой мілы, не магу з табой гаварыць – мая сіла гарыць». Што за птах?

      – Пчала, – Ядранка хутка знайшлася са слушным адказам, што выглядала фантастычна, бо звычайна нават беларусы не маглі даць рады гэтай загадцы.

      Уражаны Ягор хацеў яе пахваліць, але жанчына ледзь прыкметна кіўнула на Марыну і пацікавілася:

      – Дык гэта яна?

      – Не. Ну што вы. Гэта не яна. Яе ўвогуле няма. Яна – выдумка маёй галавы, – непраўдападобна завіхляў ён, адчуваючы, як мулка яму стаяць і як яго сіла гарыць.

      Ядранка не паверыла.

      Пачыналася работа па секцыях. Руткоўскі і Іванкавіч меліся працаваць у розных. Каб не згубіцца пасля, псіхалагіня прапанавала абмяняцца візітоўкамі і актуальнымі на час канферэнцыі кантактамі. Супраціўляцца сэнсу не было. Замацаваўшы абмен далікатным рукапацісканнем, яны разышліся.

      Марына, употайкі назіраючы за імі, накручвала мужа: «Ну, што? Бачыш, я зусім яму не патрэбная! Уся гэтая гісторыя пра вечнае каханне да мяне і яго шаманскія скокі вакол – бессаромны блеф, з дапамогай якога ён намагаецца мне адпомсціць». У нейкі міг Ягор пераняў яе позірк. Яна імгненна адвярнулася да Марку і, каб не атмасфера канферэнцыі, дык з вялікай пэўнасцю палымяна абняла б яго. Ягор адрэагаваў ухмылкай і, звяраючыся з праграмай, падаўся ў аўдыторыю.

* * *

      Увечары Ядранка патэлефанавала першай. Надзіва хутка яны дамовіліся пра сустрэчу і неўзабаве вячэралі на тэрасе ўтульнай кавярні, што выходзіла на мора. Гутарка, як шкельцы чарадзейнай мазаікі, складалася сама сабой. Ніводнага разу не павісала апетае дзядулем Таранціна няёмкае маўчанне. Харватка, адкінуўшы нядаўнюю велямоўнасць, расказала, чаму вырашыла прысвяціць сябе псіхалогіі. Ягор правільна здагадаўся, што ў яе выбары не абышлося без драматычнай школьнай гісторыі. Яна пахваліла яго за праніклівасць і апавяла сапраўды даволі сумную гісторыю сваёй аднакласніцы, якую цкавалі астатнія вучні, а Ядранка змагла ёй дапамагчы.

      – А чаму вы сталі археолагам? – пераняла эстафету жанчына.

      – У мяне менш драматычна, – з усмешкай папярэдзіў ён.

      – Дайце паспрабую адгадаць, – не зводзячы з яго вачэй, папрасіла суразмоўніца. – Можа, у дзяцінстве корпаліся ў гародчыку і знайшлі старажытную манету ці нават рыцарскія даспехі?

      – У

Скачать книгу