Бог кахання Марс. Сяргей Балахонаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў страница 7

Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў

Скачать книгу

даехаўшы да моста праз канал, збочыў на прылеглую дарогу і памчаў проста ўздоўж возера. Ад звабы вачэй пачасцілася дыханне. Яна шчыльна прыгарнулася да Марку. Той ззяў, як ззяюць шчаслівыя людзі, цешачыся прыемнасцю імгнення.

      Марку думаў узбіцца на аўтастраду каля Мамаевай пярэспы, што адасабляе Сютгёл ад мора, каб потым рушыць на поўнач і ўрэшце дабрацца да іх любімага месцейка. Ён скінуў хуткасць. Наперадзе чакала дарожная развязка. Жонка адняла галаву ад яго спіны і зірнула на дарогу. Па сустрэчнай паласе павольна ехаў турыстычны аўтобус. Калі ён параўняўся з матацыклам, Марына міжволі кінула позірк на вокны. За секунду яе настрой перамяніўся. Яна войкнула і на нейкі час здранцвела. Сярод пасажыраў аўтобуса яна ўгледзела Руткоўскага. Ён заўважыў яе і нават прыветна памахаў рукой, не хаваючы фірмовай усмешкі. Пасля развязкі Марку паспрабаваў ізноў паскорыцца, але Марына запратэставала, просячы спыніцца.

      – Тут нельга спыняцца, – апасліва патлумачыў ён.

      – Спыніся, дзе можна, – нястрымана коўзаючыся, ужо не прасіла, а патрабавала яна.

      – Ды што ж такое? – не разумеў муж прычыну перамены ў яе настроі.

      – Спачатку спыніся, а тады ўжо скажу, – паставіла яна ўмову, баючыся яго рэакцыі на ўзрушальную навіну.

      Праз колькі кіламетраў Марку спыніўся. Жонка паведаміла пра ўбачанае. Паверыць у рэальнасць пачутага было складана. Яны стаялі каля матацыкла на ўзбочыне аўтастрады. Міма праносіліся машыны. Праз прагалы між рэдкімі будынкамі Марына выхоплівала вачыма мора, нібыта раптоўнага мора слёз ёй было замала. Муж абдымаў яе. Намагаўся суцішыць. Акуратна спрабаваў высветліць, ці не здалося ёй, ці сапраўды аўтобусам ехаў Ягор.

      – Я не ведаю. Я ўжо нічога не ведаю, – праз усхліпы казала Гваздовіч. – Гэта быццам нейкае насланнё…

      – Можа, там проста быў нехта падобны да яго, – вельмі няўпэўнена дапусціў Марку.

      – Ці, можа, аўтобус увогуле пустым ехаў, а мне ўсё толькі прытрызнілася, – множыла жанчына сваю роспач, баючыся сарвацца.

      Каб залішне не мардаваць псіхіку выбудоўваннем здагадак, вырашылі неадкладна зазірнуць на старонку Руткоўскага. Марку дастаў смартфон і, падключыўшыся да сеціва, перадаў жонцы. Сувязь была няўстойлівай. Старонка, дадаючы лішняга нервашалу, грузілася павольна, быццам грузчыкамі нанялася арцель чарапах, у кожнай з якіх быў уласны від абсесіўна-кампульсіўнага разладу, што не дазваляў ім працаваць згуртавана.

      На профільнай выяве (дзякуй чарапашкам за працу!) Ягор красаваўся ў атачэнні трох пекных дзяўчат – студэнтак ці аспірантак. «Ну, хто б сумняваўся! Каб Руткоўскі – і не ў кампаніі гладзенькіх баб!» – саркастычна заўважыла Марына і перавяла позірк на словы статуснага запісу.

      – «Нікуды не дзенемся – мы яшчэ сустрэнемся», – прачытала яна ўголас па-беларуску, а потым пераклала на англійскую.

      – Паскуда. Я заб’ю яго, – шыпеў Марку, сціскаючы кулакі. – Вось як

Скачать книгу