Бог кахання Марс. Сяргей Балахонаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў страница 3

Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў

Скачать книгу

часцяком даймаў жартам пінскіх калег, пытаючы, калі ж Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту нарэшце прысвояць імя Авідыя. І вось цяпер, пасля невытлумачальнай метамарфозы каханай, Авідый, скалячыся, махаў рукой Ягору, адкуль яму і належала – з заходняга берага Эўксінскага Понта…

      Тое, што Марку – хлопец з пантамі (ці пнуўся такім выглядаць), лёгка чыталася з яго старонкі. Коратка стрыжаная галава, брэндавы спартыўны касцюм і важкі залаты ланцужок напаказ менш за ўсё гаварылі пра яго заняткі навукай. Але здымкі шматлікіх дыпломаў і сертыфікатаў сведчылі акурат пра пэўныя даследчыцкія дасягненні паспяховага студэнта. Вызначальным жа штрыхом у агульнай карціне былі бясконцыя фота і відэа, якія крыкам крычалі і сцягам гайдалі, сігналячы пра захопленасць маладога мужчыны гонкамі на матацыклах. «Марку – хлопец ганаровы: мае ровар матаровы», – мог бы сказаць пра канкурэнта Ягор. Але не сказаў, бо ў галаву завітала іншая асацыяцыя.

      «Тры метры над небам», – успомнілася гамяльчаніну назва даўняга фільма, якім пэўны час трызніла Марына. Там галоўны герой таксама ганяў на матацыкле. Але ж Марына даўно не дзяўчынка-падлетак, каб зачмурыць сабе розум жывой копіяй любімага кінагероя. Зрэшты, цалкам адкідаць верагоднасць уплыву на каханку гэтага супадзення Руткоўскі не стаў. Неўзабаве ён напісаў песню, у тэксце якой згадаў і сунічныя палі, і – не без высмешкі! – мотагонкі, і нават Авідыя. У немудрагелістым, але прыгожым кліпе, які дапамаглі зняць знаёмыя сябра з універсітэта транспарту, Ягор крочыў гомельскімі вуліцамі, што нібыта зліваліся ў адну. Песня, якая атрымала назву «Тры метры над каханнем», выбухнула ў сеціве з неспадзяванай для аўтара сілай. Датуль у Беларусі падобнае здаралася вельмі рэдка – песня (і сама па сабе, і з кліпам) стала папулярнай імгненна і загучала паўсюль, дзе толькі можна было загучаць. Як той казаў, з кожнае жалязкі.

      У казках Авідыя

      Згубілася ты, а я

      Павевам сунічнага ветру

      Падняўся на раз-два-тры метры

      Над тым, што каханнем было…

      Яе бралі ў музычныя чарты ўсе – ад папсовых радыёстанцый, на якіх амаль ніколі не гучала беларуская мова, да культавага ў сваёй беларускамоўнасці «Тузіна гітоў». Студэнты Руткоўскага тут жа зрабілі адмысловую перапеўку – «Тры метры над шурфам», з гумарам абстаўляючы паўсядзённасць археалагічных раскопак. Праз тыдзень сваю пераробку выдалі працаўнікі «Магілёўліфтмаша». Яшчэ праз тры дні – машыністы мінскага метрапалітэна. Потым – спецназаўцы з Мар’інай Горкі. І закружылася ў мазурцы ваяводства! Ягора гэта ўсё цешыла. Калег цешыла яшчэ і тое, што ён перастаў піць. З гэтай нагоды яму перадавалі прывітанне нават з рэктарата…

      Марыну песня ўвагнала ў шал. Сваёй празрыстасцю. Адкрытасцю. Адсутнасцю гульні ў хованкі. Здавалася, што кожны, паслухаўшы яе, зразумее, каму і навошта яна адрасаваная.

      Над байкамі байкераў

      Дарогаю сталкера

      З

Скачать книгу