Бог кахання Марс. Сяргей Балахонаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў страница 5
Кніга для сваёй жанравай нішы атрымлівалася дужа незвычайнай. Археолаг інтэрпрэтаваў юравіцкую знаходку як выяву боства кахання. Форма ідала, арнамент «хвойкаю», шматлікія паралелі з артэфактамі іншых старажытных культур, яскравае водгулле ў пазнейшай айчыннай традыцыі – усё, на яго думку, сведчыла на карысць прапанаванай інтэрпрэтацыі. Неспадзявана нават для самога сябе ён апрацаваў і падаў матэрыял настолькі па-мастацку прыгожа і захапляльна, што кнізе пасля выхаду ў свет не заставалася нічога іншага, як падацца ў прэтэндэнты на атрыманне прэміі Гедройца. З літаратурай падобнага кшталту такія танцы здараліся гады ў рады. Ці не ўпершыню і большасць крытыкаў, і журы, і нават чытачы былі адзінымі ў сваіх меркаваннях. Лонг-ліст. Шорт-ліст. Адначасова павылазілі злоснікі і гнеўнікі ад навукі, якія з ласкі самага злоснага і гняўлівага навукоўца называлі кнігу Руткоўскага «таннай любоўнай чытанінай над магілай беларускай археалогіі». Гэта мала абыходзіла яго. Ён з ахвотай паехаў у Мінск на фінальную цырымонію, дзе журы мелася абвясціць пераможцу.
У той самы момант, калі старэча Б. ускрываў капэрту з імем пераможцы, у Руткоўскага завібраваў мабільнік. Не зважаючы на важнасць моманту і амаль барабанны пошчак, ён зірнуў на дасланае паведамленне. «Яна выйшла замуж», – пісала знаёмая, пацвярджаючы свае словы парай фотаздымкаў. «Галоўны прыз – сто тысяч юаняў – за метафізіку яднання навукі і літаратуры ў кнізе “50 граняў юравіцкага” ўручаецца Ягору Руткоўскаму з Гомеля», – абвясціў ветэран «гедройцаўскай» гонкі, а зала загула, не шкадуючы воплескаў. Для толькі што абвешчанага пераможцы ўсё гэта гучала нібыта з прадоння. Ён доўга не мог уцяміць, што навакольны шум тычыцца менавіта яго. Дзякуй добрым людзям, што выцягнулі няўцямніка на сцэну. Дзякуй унутранаму стрыжню, што дазволіў засяродзіцца і выдаць невялічкую прамову.
Лаўрэат казаў, што не заслугоўвае галоўнага прыза, але, як ужо атрымаў, то з ахвотай яго забярэ. Выраз яго твару пры гэтым заставаўся абсалютна каменным, ажно цяжка было зразумець, жартам прызёр прамаўляў ці на поўнай шпульцы сур’ёзу. Навіна пра вяселле ў Канстанцы добра далася ў знакі. Журналіст, які памкнуўся быў пераняць пераможцу пасля цырымоніі з пытаннем «На што патраціце атрыманыя грошы?», быў узнагароджаны хвосткай рэплікай: «Не твой сабачы клопат».
За гэта Ягора ледзьве не дыскваліфікавалі. Але ў журы знайшлася мудрая жанчына, якая збольшага зналася ў кухні, дзе гатавалася кулеша тагачасных выкрунтасаў Руткоўскага. У яе атрымалася пераканаць іншых дараваць гамяльчаніну запальчывасць, патлумачыўшы кінутую ім абразу відавочным станам афекту, выкліканым пэўнымі жыццёвымі абставінамі. Здавалася, што яна не гаварыла на канцылярскім дыялекце, а ўзнёсла дэкламавала вершы Авідыя.
У фэйсбуку і на некалькіх сайтах публіка