Бог кахання Марс. Сяргей Балахонаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў страница 10
– І гэтага не спыніць…
– Чаму ж? Давай я дамоўлюся са сваімі старымі сябрамі па мотаклубе. Перастрэнуць яго дзе-небудзь. Прыродны нораў не зменяць, але ў бубен натаўкуць так, што пасля і думаць пра цябе забаіцца. Ты толькі скажы.
– Не. Ніякіх сяброў і бубнаў. Я цябе прашу. Інакш мы з табой вельмі моцна пасварымся.
– Дасць гладыятар зарок не сыходзіцца больш у двубоях.
– Не блазнуй, а то ў археолага ператворышся.
– У археолага? О, не! Толькі не археалогія. Археалогія – гэта дарога наўпрост у пекла.
– Перастань, калі ласка, а то ўжо шчокі баляць стрымліваць усмешку.
– Перастаў. Але скажы, што будзе потым? Ён жа ніколі па сваёй волі не адчэпіцца.
– Адчэпіцца, калі мы знікнем.
– Ты нешта прыдумала?
– Так. Калі ўжо яму даспадобы танныя драмы, то чаму б не даць яму іх…
Марку збянтэжана глядзеў на жонку, намагаючыся адгадаць яе задуму. Тая падміргнула зваянаму Авідыю, узяла мужа за руку і павяла назад у корпус. «Вось мае настаўленні, вось нашае нівы азнакі», – не сказаў ім услед помнік, хоць, можа, яму і дужа карцела.
Наўмысна Ягор Марыну ў кулуарах не шукаў. Але і не быў цалкам безуважным. Падчас выступу ён даволі хутка вызначыў прысутнасць парачкі і неаднакроць пазіраў у сярэдзіну залы. Па жэстах і рухах угадваў няёмкасць, якую мусіла тады перажываць Марына. Гэта яго распаляла, натхняючы пераніцоўваць выступ у амаль што перформанс.
У перапынку шмат хто захацеў пазнаёміцца з ім асабіста. Нават тыя, хто раней нічога не чуў пра Беларусь або вельмі цьмяна ўяўляў, дзе знаходзіцца такая краіна эльфаў. Сярод іншых падышла і псіхалагіня з Харватыі, маладая прыгожая жанчына Ядранка Іванкавіч. Што праўда, яна вытрымала паўзу, даўшы зорцы пленарнага дакладу магчымасць вызваліцца са шчыльнага атачэння мімалётных прыхільнікаў. Падышла, калі побач з ім засталося два-тры чалавекі. Назвалася. Пахваліла за выступ. Агучыла некалькі псіхалагічных катэгорый, у межах якіх можна было б разглядаць версію Ягора пра песні як сродак барацьбы рускіх з адзінотай.
– Беларусаў, – ветліва, але настойліва паправіў ён.
– А якая розніца? – трошкі здзіўлена, яўна не чакаўшы пярэчанняў, удакладніла Ядранка.
– Паверце, розніца ёсць. Але гэта тэма для асобнай вялікай гутаркі, якую цяпер лепш не пачынаць, – Руткоўскі выдатна, як для такога моманту, захоўваў спакой. – Што да вашых заўваг па дакладзе, то абяцаю дапрацаваць свае высновы. Для мяне ўсё ж на першым месцы археалогія, а фалькларыстыка, культуразнаўства ў