Канец адзіноты. Януш Леон Вишневский

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский страница 3

Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский

Скачать книгу

мансарднага акна. І, круцячыся, кідалі на яго цень. Вось вам і дотык.

      Ён разглядаў Надзіны спіну і азадак. Пры тонкай таліі дупка выглядала нібыта прыклеенае да цела і перарэзанае вузкай шчылінай сэрца. А проста над ёю віднелася выпукласць. Нармальная такая, нібыта эвалюцыя пакінула зашмат ад малпінага хваста. Яму гэтая выпукласць шалёна падабалася. Ён дакранаўся да яе кончыкамі пальцаў, цалаваў, лізаў, прыпадаў да яе вуснамі, дыхаў на яе. Часам асцярожна прыкусваў там скуру з ледзь бачнымі светлымі валаскамі, якія пасля гэтага нібы па камандзе падымаліся ўверх. Надзя пачынала гучна дыхаць, круціць сцёгнамі і шаптаць сваё салодкае: «Якуб, што ты зноў са мной зробіш…» Не «робіш», а менавіта «зробіш».

      Ён бясшумна споўз уніз па прасціне, дакрануўся вуснамі да маленькай вясёлкі на выпукласці і шапнуў:

      – Добрай раніцы, каханая.

      Яна рэзка павярнула галаву. Безуважна паглядзела на яго. У яе вачах ён заўважыў слёзы.

      – Чаму ты плачаш? Што такое? – спытаў ён, кленчачы над ёю.

      Яна павярнулася на спіну і прыкрыла грудзі разгорнутай кнігай. Доўга не адказвала, пяшчотна гладзячы яго па шчоках і вуснах кончыкамі пальцаў.

      – Гэта ўсё кніга, – шапнула яна неўзабаве.

      Краем вока ён зірнуў на патрэсканую і месцамі патрапаную аранжава-карычневую вокладку, на якой цалавалася пара.

      – Кніга? – прашаптаў ён, прыціскаючыся вуснамі да яе запясця. І, не хаваючы здзіўлення, спытаў: – Ты плачаш праз нейкую кніжку? Ты? Такая вялікая дзяўчынка? Я думаў, ты такіх кніжак ужо не чытаеш, – у яго голасе прарэзалася насмешка.

      – А канкрэтна? Гэта якіх «такіх»? – адказала яна і рэзка прыпаднялася на локцях. Кніга павольна спаўзла ёй на жывот, адкрываючы грудзі.

      – Ну, такіх… такіх… – заікаўся ён, шукаючы прыдатнае слова.

      У яе позірку з’явілася раздражненне, а ў голасе – нецярплівасць. Ён добра ведаў, што, калі Надзя кажа «канкрэтна» гэткім тонам, часцей за ўсё гэта пачатак спрэчкі, а то і сваркі. Спрачацца з ёю ён вельмі любіў, сварыцца часам таксама – у асноўным таму, што пасля яны цудоўна мірыліся. Але цяпер, калі яна голая ляжала побач, гэта было апошняе, чаго яму хацелася.

      – Ну, назавём іх рамантычнымі, напрыклад, – дагаварыў ён і схіліўся, каб пацалаваць яе грудзі.

      Але яна не дазволіла – скрыжавала рукі, уперлася далонямі яму ў лоб, падняла ягоную галаву і, гледзячы ў вочы, спытала:

      – А ты? Ты ніколі не плакаў над кніжкай?

      У яе голасе ён пачуў рашучасць і добра знаёмую яму задзірлівасць і спакойна адказаў:

      – Нешта не прыгадваю. Хіба што над якой зусім ідыёцкай. Са злосці, што мушу марнаваць час на такую дурату, – прагучала гэта кпліва.

      – Вельмі дзіўна, – ціха адказала яна, не рэагуючы на яго жарт.

      – Чаму?

      – Таму што ты вельмі чуллівы.

Скачать книгу