Канец адзіноты. Януш Леон Вишневский

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский страница 7

Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      – Я Марцін. Вельмі рады, што вы знайшлі для нас час. Нават не ўяўляеце, як рады. А вы абсалютна не падобны да Ёахіма, – на яго твары з’явілася прыязная ўсмешка, – хоць ён і сцвярджае, што ягоны сын – выкапаны бацька. Я занясу заплечнік у дом, добра? А ўвечары, роўна а дзявятай, запрашаю ў сваю келлю. У нас з усёй камандай там вечаровы брэйнсторм будзе, я вам усё растлумачу. Як не здолею, каляжанкі і калегі дапамогуць, – ён махнуў рукой у бок вузкай пясчанай сцежкі, што вяла да лесу. – А пакуль на такім пекле прапаную скупнуцца ў возеры. Вада чыстая, крыштальна чыстая. Толькі раю паспяшацца, бо браму зачыняюць а восьмай. Такія правілы. І ўвялі іх жанчыны, так што міласці не чакайце. А міласць тут нечувана важная. Я вам усё раскажу. Купанне будзе дарэчы, бо на аб’екце, калі шчыра, лазенек не так каб шмат. А калі зусім шчыра, дык усяго адна, – насмешліва дадаў ён, памаўчаўшы, – затое аўтэнтычная. Лазня з фрэскамі на сценах і столі. Якога стагоддзя, дакладна не памятаю, але дастаткова старая, каб у нас тут сядзеў захавальнік культурнай спадчыны. Але вы і самі ўбачыце…

      Якуб слухаў, але разумеў няшмат і пагаджаўся толькі з адным: спёка была жудасная. Выйшаўшы з кандыцыяніраванай машыны, ён нібыта апынуўся перад адкрытай духоўкай, з якой шугала густое, гарачае, вільготнае паветра.

      Вузкая сцежка, што перасякала поле засохлага збожжа, проста перад лесам збочвала да зялёнай сцяны чароту. Прайшоўшы некалькі соцень метраў уздоўж густой агароджы з высокіх сцяблін, Якуб трапіў на палянку. З аднаго боку яна была аточаная зараснікамі ядлоўцу, з другога заканчвалася крутым абрывам, які пераходзіў у выцягнутыя пагоркі невялікага пляжа. Удалечыні, на краі масткоў, што знікалі ў возеры, хлопец заўважыў нерухомую фігуру і саскочыў з абрыву. Потым устаў, абтрос пясок – ад масткоў яго аддзяляла некалькі дзясяткаў метраў. Падышоўшы, ён убачыў, што там сядзіць жанчына, і голасна гукнуў яе. Яна не адазвалася – так і сядзела застыўшы, нахіліўшы галаву. Якуб асцярожна пайшоў па скрыплівых спарахнелых дошках. У адным месцы некалькіх не хапала – яны часткова адламаліся ад паржавелай сталёвай канструкцыі і цяпер віселі, кранаючы азёрную роўнядзь. Ён адступіў назад, разагнаўся, пераскочыў дзірку – і раптам адчуў жахлівы боль. Доўгі цвік, што вытыркаўся з дошкі, наскрозь прабіў яму ступак. На вастрыі застаўся акрываўлены абрывак скуры з макасіна. Хлопец аж узвыў. Рэзка падняўшы нагу, ён страціў раўнавагу і, падаючы ў ваду, стукнуўся аб дошку патыліцай. І ў тую ж хвіліну жанчына, што сядзела на краі масткоў, скокнула ў возера. Якуб выпаўз на пясок, кашляючы і выплёўваючы ціну. З параненага ступака цякла кроў, і ён паспрабаваў яе спыніць, сціснуўшы рассечаныя краі пальцамі. І тут пачуў голас:

      – Гэта твой чаравік?

      Якуб рэзка падняў галаву. Перад ім стаяла дзяўчына, трымаючы ў руцэ макасін, з якога сцякала вада. Хлопец кіўнуў. Прыгледзеўшыся да яго акрываўленага ступака, дзяўчына, не кажучы ні слова, зняла станік і скруціла з яго вузкую павязку. Потым укленчыла перад Якубам, абвязала яму ступакі, штосілы зацягнула. Кроў спынілася.

Скачать книгу