Канец адзіноты. Януш Леон Вишневский
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский страница 5
– І што? – спытала Надзя.
У яе голасе ён пачуў трывогу.
– Ну як што? Пацалаваў яе, як заўсёды, – прашаптаў ён і змоўк. А потым дадаў: – Але табе няма чаго хвалявацца, яна замужам.
Надзя раптоўна адхіснулася ад яго і пачала ярасна выпіхваць яго руку з-пад сваёй шыі.
– Што здарылася, Надзя, што такое?! – тэатральна ўсклікнуў ён, прыкідваючыся расчараваным. – Я заўсёды цалую маці на развітанне, калі сыходжу надоўга. Я ж у пятніцу вечарам сышоў, а сёння нядзеля, – ён вельмі стараўся гаварыць сур’ёзным тонам. Потым прыціснуў дзяўчыну да сябе і ціха дадаў: – Ну, калі ты забыла.
Яна рэзка вырвалася з яго абдымкаў і навісла над ім. Яе калені ўперліся Якубу ў рэбры, яна маўчала, нервова кусаючы вусны. У яе позірку ён заўважыў дзёрзкую ўсмешку. І праз хвіліну Надзя з усіх сіл пачала лупіць яго падушкай.
– Ты псіх! І выдумкі ў цябе ідыёцкія! І мазгаўня як сумнае вядро! Бач якую пан рыцар гісторыю накруціў! Vivat licentia poetica![2] Сраны Рыльке Жаласных Лістоў знайшоўся! – крычала яна, бязлітасна б’ючы куды папала.
Ён закрываўся ад удараў, гучна смеючыся. Стаміўшыся, яна схілілася, накрыла яго твар падушкай і, цяжка дыхаючы, прашыпела праз зубы:
– Я б цябе з радасцю прыдушыла, каб ты ведаў. Хіба што… у цябе ёсць якая ідэя, каб узнагародзіць мае пакуты.
Ён павольна зняў падушку з твару. Надзя стаяла на каленях побач з ім, апусціўшы рукі. Шырокія лопасці вентылятара ляніва круціліся, пераразаючы святло, што падала праз прастакутнае мансарднае акно і клала на твар, грудзі, жывот і сцёгны Надзі рухомыя спіралі ценяў. Яе вочы то з’яўляліся, то знікалі. Якубу здавалася, што яны ўсё павялічваюцца і блішчаць усё мацней. Блішчалі і прадкі яе валасоў, намоклыя ад поту.
Як ён любіць яе валасы… Доўгія, густыя, цёмна-мядовыя зімой і ўсе ў пералівах колеру сухога коласа летам. Любіць, калі яна забірае іх уверх, блізка да скуры – а потым заплятае ў патройную касу. Любіць глядзець на яе, калі яна расчэсваецца. Гэта робіць яго ціхамірным і спакойным. Чароўна гіпнатызуе. Часам Надзя перавязвае касу шырокай атласнай стужкай, часцей за ўсё – яго любімага пунсовага колеру. Ён любіць пасмоктваць яе валасы, любіць іх пах, любіць дакранацца да іх, зарывацца ў іх вуснамі і пальцамі. І мыць іх любіць. Ён часта схіляецца над Надзяй, якая сядзіць у ванне – звычайна з кнігай у руках. І дзяўчына тут жа яе адкладае, крыху падымаецца з пены, што пахне лавандай, а ён, не кажучы ні слова, доўга і пяшчотна ўцірае шампунь у яе цяжкія ад вады пасмы, якія падаюць на плечы. Потым павольна і старанна змывае іх пад душам. Ён добра ведае, што вада мусіць быць гарачай настолькі, каб нямоцна апякаць скуру на вонкавым баку перадплечча, але не ягонай рукі. Здараецца – а апошнім часам кожны раз, – што ў пэўны момант Надзя паварочвае галаву, і вада струменямі сцякае па яе твары, збіраючыся на пагорачку прыадкрытых вуснаў. Тады ён выпускае душ, бярэ яе твар у рукі і доўга цалуе вусны, а потым шчокі, лоб, павекі. Бывае, Надзя ў бяспамяцтве зацягвае яго ў ванну, таму цяпер ён стараецца загадзя даставаць
2
Слаўся, паэтычная вольнасць!