Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў. Яўген Аснарэўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - Яўген Аснарэўскі страница 15
Гараднічы – павінен быў прыглядаць за гарадамі і замкамі, захоўваў ключы ад важных дзвярэй горада.
Земскі суддзя – з'яўляўся кіраўніком земскага суда.
Лоўчы – першапачаткова чалавек, які займаўся арганізацыяй манаршага палявання.
Маршалак земскі або павятовы маршалак – кіраўнік мясцовых сеймікаў, які меў і некаторыя іншыя важныя паўнамоцтвы. Адзін з найважнейшых чыноўнікаў павета.
Гарадзенскі маршалак упаў з каня. Фрагмент роспісу лаў у Кангрэгацкай капліцы фарнага касцёла Гродна. Фота М. Супрон.
Мечнік – асоба, якая наглядае за ўзбраеннем уладцы.
Пісар земскі – той, хто клапаціўся пра кнігі земскіх судоў, займаўся напісаннем судовых пратаколаў.
Падкаморы – галоўны суддзя ў падкаморскім судзе.
Падстараста – намеснік старасты.
Падстолій – першапачаткова намеснік стольніка, які нават нёс перад ім ягонае жазло.
Падсудак – намеснік земскага суддзі.
Падчашы – ураднік, які першапачаткова займаўся каралеўскім кубкам, клапоцячыся аб тым, каб патрэбны напой заўсёды быў даступны для манарха.
Стараста градовы – адміністратар староства і старшыня гродскага суда.
Стольнік – першапачаткова падобная пасада быў звязана з клопатам пра стол манарха.
Харунжы – тытулярны сцяганосец, які аб'яўляў ваенны збор мясцовай шляхты і камандаваў ёй, часам з дапамогай памочнікаў – ротмістраў.
Чашнік – яшчэ адзін «алкагольны» пост. Абавязкі чашніка паходзілі на абавязкі падчашага, які першапачаткова быў яго памагатым.
Акрамя вышэй пералічаных існавала яшчэ мноства пасад-тытулаў, да прыкладу: мастаўнiчы, ляснічы, дзераўнiчы, крайчы, будаўнічы, неваднічы, піўнічы.
Большасць урадаў паступова сталі толькi ганаровымі пасадамі.
Жанчыны не займалі пасад, але выкарыстоўвалі тытул мужа ці бацькі. Напрыклад, жонка ваяводы – гэта ваяводзіна, а дачка – ваяводзянка. Чытачы могуць самастойна, у рамках практыкума, утварыць жаночыя формы тытула дзераўнiчы. А чытачкі, акрамя таго, спытаць сябе: хацелі б яны быць дачкой дзераўнiчага і насіць адпаведны тытул ці ўсё ж такі не.
У канцы існавання Рэчы Паспалітай, Гародня нарэшце атрымала сваё ваяводства, і ў іерархіі гродзенскай шляхты з'явіліся значныя пасады ваяводы і кашталяна.
Канешне, прадстаўнікі мясцовых родаў далёка не заўсёды абмяжоўваліся ўнутранай кар'ерай, і часам даходзілі да агульнадзяржаўных пасад. Некаторым удалося атрымаць нават найважнейшыя свецкія, ваенныя і духоўныя пасады ВКЛ, то бок, заняць урады маршалка вялікага, канцлера, вялікага гетмана і віленскага біскупа.
Паўсядзённае жыццё
Рэлігійны светапогляд і вучоба