Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў. Яўген Аснарэўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - Яўген Аснарэўскі страница 10
Улічваліся і страты каралеўскай маёмасці. Вядома, што адна са срэбных лыжак згубілася пад Полацкам, адно срэбнае блюда ў Гродне.
Сярод прывезеных прадметаў была шкляная варонка для пляшак, зробленая ў Гродне.
Акрамя таго, сярод рэчаў караля знаходзіліся: залатое сядло, якое належала яшчэ каралю Жыгімонту Аўгусту, вадзяны гадзіннік (клепсідра), гадзіннік, відаць, прызначаны для вежы так званай Фары Вітаўта, паляўнічыя трафеі, гэта значыць, рогі ласёў і аленяў, а таксама шкуры рысяў.
У падвале караля, паводле вопісу, знаходзілася 51 бочка віна.
У манарха была і велізарная стайня, прычым згадваюцца не толькі коні, але нават вярблюды.
Вядомы імёны лепшых і найбольш пародзістых коней. Напрыклад, белы турэцкі конь насіў імя Івашка. А цёмна-гнядога гішпанскага скакуна клікалi Балага. Быў там і жарабец, які атрымаў імя ў гонар гаспадара – Баторы.
Слых манарха павінны былі цешыць музыкі, у карыстанні якіх знаходзіліся клавесін, скрыпкі, некалькі асобнікаў папулярнага яшчэ ў сярэднявеччы духавога інструмента пад назвай шалмей, і іншыя прылады: агулам не меней двух дзясяткаў.
Музыкі. Ханс Бургкмайр старэйшы, пачатак XVI стагоддзя.
Сваім завяшчаннем кароль і вялікі князь падтрымаў будаўніцтва гродзенскага калегіума езуітаў, прысутнасць якіх ён лічыў надзвычай важнай для асветы падуладнага яму краю.
Копія завяшчання Баторыя. Тэкст аб гродзенскім езуіцкім калегіуме з подпісам. Ultima voluntas D. Stephani… 1585 год. Курніцкая бібліятэка.
Асноўная частка пахавання Стэфана Баторыя прайшла ў Кракаве. Аднак урачыстыя абрады пачаліся ўжо ў Гродне. Звесткі аб гэтым можна ўзяць з працы Юліяна Нямцэвіча. Згодна з яго публікацыяй, цела Баторыя адправілі з Гродна 29 красавіка 1588 года.
Такім чынам, цела караля знаходзілася ў Гродне больш за год і чатыры месяцы, або некалькі больш за 500 дзён.
Месца, у якім захоўвалі парэшткі памерлага, таксама з'яўляецца прадметам дыскусій. Найбольш лагічнымі варыянтамі выглядаюць замак, а таксама пабудаваны Баторыем храм, вядомы пазней як Фара Вітаўта, і будынак насупраць гэтага храма, які стаяў на месцы палаца Тэкстыльшчыкаў. У Нямцэвіча пазначана, што выносілі цела з будынка, названага ў арыгінале «gmach». На думку аўтара, гэта сведчыць на карысць нейкага палаца, а не храма.
Існуе, акрамя таго, гіпотэза аб тым, што ўнутраныя органы караля засталіся недзе ў Гродне, бо ў тыя часы цела маглі пахаваць асобна ад, напрыклад, сэрца.
Перад адпраўкай астанкаў манарха была праведзена служба, а несці цела Баторыя павінны былі дваране, у тым ліку і важныя саноўнікі ВКЛ, сярод якiх, адзін з лепшых палкаводцаў краіны за ўсю яе гісторыю, Кшыштаф Радзівіл Пярун.
Ролі ў цырымоніі былі строга абумоўлены. Многія шляхцічы неслі ў руках свечкі. Цела караля паклалі на воз-катафалк, аздоблены чорнай тканінай і з чорным полагам,