Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў. Яўген Аснарэўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - Яўген Аснарэўскі страница 5
Па іншых звестках, Баторый быў у Гродне ўжо ў канцы лістапада і склікаў тут раду сенатараў. Абмяркоўваліся ўсё тыя ж маскоўскія пытанні. З гэтага моманту Гродна набывае па-сапраўднаму сталічны статус, бо Баторый перастае бясконца раз'язджаць па розных кутках краіны і пасяляецца ў горадзе над Нёманам. Увесь наступны 1586 Баторый праводзіць тут.
Чым жа займаецца манарх у Гародні? Ёсць легендарныя звесткі аб рамане ўладара з нейкай жыхаркай горада ці наваколляў. Нібыта ад гэтай сувязі нарадзіўся Лжэдзмітрый I, які на сваім самым вядомым партрэце нават падобны да Баторыя.
У лютым 1586 года з Баторыем нiбыта адбываецца непрыемны інцыдэнт. Перапраўляючыся праз змёрзлае возера ў наваколлях Гродна, кароль адчуў, што лёд пад ім трэснуў. Манарх забараніў набліжацца да яго і сам акуратна рухаўся па лёдзе, пакуль не дасягнуў бяспечнага месца.
Нягледзячы на праблемы са здароўем, кароль дазваляў сабе забавы і нават, як лiчыцца, удзельнічаў у маскарадным балі.
У маі гэтага года манарх прыняў свайго маскоўскага пасла Гарабурду. А затым і царскага пасла Траякурава, дамовіцца з якім па ўсiх пытаннях не ўдалося, хоць мір паміж краінамі працягнулі.
У Гродне Баторый выношвае планы персанальнай уніі з Расіяй, гэта значыць, кароль бачыў сябе кіраўніком аб'яднанай дзяржавы Польшчы, ВКЛ і Маскоўскага Царства. Такая дзяржава-цяжкавагавік магла б змясцi асманаў і вызваліць, родную для Баторыя, Трансільванію.
Тады да Баторыя заязджаў і яшчэ адзін вельмі цікавы госць – князь Генрых XI (Henryk XI Legnicki) з польскай каралеўскай дынастыі Пястаў. Гэты арыстакрат кіраваў Лягніцкім княствам і ў пэўны момант не змог дамовiцца са сваім сюзерэнам – імператарам Рудольфам II. У выніку, Генрых апынуўся ў вязніцы, адкуль змог уцячы ў Польшчу, а затым наведаў і Баторыя ў Гродне.
Генрых XI Лягніцкі. Liegnitzische Jahr-Bücher, Worinnen so wohl… Thebesius G. Jauer, 1732—1733.
Найкаштоўнейшымі матэрыяламі, якія ілюструюць жыццё караля ў 1586 годзе, з'яўляюцца ўспаміны нямецкага падарожніка Самуэля Кіхеля.
Гэты госць горада над Нёманам бачыў як Баторый скача на службу з замка ў касцёл. Выгляд караля, у шапцы з чорнымі пёрамі, здаўся падарожніку надзвычай велічным і шыкоўным. Манарха акружала світа з рыцараў і самых шляхетных саноўнікаў, а паабапал вуліцы Замкавай стаялі каралеўскія гвардзейцы. Самуэль адзначае, што кароль застаецца ў горадзе толькі ў нядзелю, і менавіта ў гэты дзень у Гродне праходзяць прыёмы, астатні час манарх праводзіў на паляванні.
Кіхелю наверагодна пашанцавала, і ён убачыў вельмі запамінальную падзею, а менавіта: пажар у замку. Рэзідэнцыя, зрэшты, не надта пацярпела, бо дакладна вядома, што Баторый менавіта ў палацы Старога замка правёў свае апошнія дні.
У свіце манарха Кіхель асабліва вылучыў нейкага спадарожнiка, з якім у гісторыкаў звязана займальная загадка. Гэтага чалавека немец бачыў паблізу ад караля, а потым, падчас пажару, незнаёмец вылез на дах