Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў. Яўген Аснарэўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - Яўген Аснарэўскі страница 9

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - Яўген Аснарэўскі

Скачать книгу

Вялікасці чатыры порцыі. Іх я, паводле звычаяў каралеўскага двара, пакаштаваў у прысутнасці пана Баяноўскага, і ён за мной тое самае зрабіў».

      Леанард Турнэйсэр. Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША.

      Дык ці быў прычыннай смерці караля яд, аб якім папярэджваў Баторыя Леанард? Гэта версія яркая, аднак жа вельмі сумнеўная. Тады ад чаго ж памёр Баторый? Аб гэтым разважалі не толькі дактары XVI стагоддзя, але і спецыялісты найноўшага часу.

      Найбольш укаранёнай версіяй з'яўляецца здагадка аб урэміі – сіндроме вострай або хранічнай аутоінтаксікацыі, выкліканай дрэннай працай нырак. Плыўнае пагаршэнне здароўя манарха і прыступы са стратай прытомнасці, якія адбываліся з даўніх часоў (дарэчы, венгерскі арыстакрат, як было сказана раней, пакутаваў яшчэ і ад язваў на нагах) падштурхоўваюць да сумневаў наконт версіі, што апавядае пра смерць ад атруты. Пры гэтым, хоць прыпадкі, падобныя да эпілепсіi, на першы погляд, не занадта добра тлумачацца ўрэміяй, няхай нават моцна запушчанай, але астатнія сімптомы, такія як апатыя, смага, дрэнны апетыт, мурашкі на скуры, праблемы з дыханнем – могуць суправаджаць гэта захворванне.

      У цяжкіх выпадках можа развівацца энцэфалапатыя і, як следства, зблытансць, курчы і абамленнi. Язвы на нагах, якія з'явіліся яшчэ ў маладога Баторыя, могуць быць сімптомамі цукровага дыябету, які ў сваю чаргу, здольны прыводзіць да ўрэміі. Пры гэтым i трафічныя язвы часам з'яўляюцца як следства запушчанай урэміі.

      Бугрыстасць нырак, бачная падчас укрыцця, можа казаць аб спадчынным полікістозе нырак, які, ізноў жа, здольны прыводзіць усё да той жа ўрэміі.

      А вось упэўнена звязваць меркаваную ўрэмію караля з празмерным ужываннем алкаголю, як гэта робяць многiя аўтары артыкулаў пра Баторыя, на самай справе не варта, бо п'янства з'яўляецца толькі адным з фактараў здольных, у тэорыі, выклікаць нырачную недастатковасць, аднак менавіта генетычныя захворванні венгерскага магната выглядаюць больш праўдападобнымі прычынамі для развіцця ў яго сур'ёзных праблем з ныркамі.

      Непасрэднай прычынай смерці караля магло стаць спыненне сэрца ў час урэмічнай комы.

      Пасля Баторыя ў гарадзенскім замку засталося мноства рэчаў. Іх апісанне прадстаўляе пэўную цікавасць, бо менавіта прадметы побыту часцяком могуць нямала распавесці аб сваім уладальніку.

      Такім чынам, што ж захоўвалася пры двары Баторыя ў Гродне.

      Сярод іншага:

      Некалькі скрыняў з кнігамі і шкатулка з лістамі ад імператара Рудольфа II.

      Белая скрыня з ручніцамі (агнястрэльная зброя. Заўв. Я.А.)

      Вялікі гадзіннiк, падораны князем Ансбаха (Мабыць, гаворка пра Георга Фрыдрыха Гогенцолерна. Заўвага Я. А.)

      Некалькі табурэтаў з чырвонымі пакрыццямі і шкатулка, упрыгожаная бурштынам.

      Ложа з чырвоным, узорыстым балдахінам і срэбнымі навершамі, а разам з ім пара ўзорыстых,

Скачать книгу