Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў. Яўген Аснарэўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - Яўген Аснарэўскі страница 11

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - Яўген Аснарэўскі

Скачать книгу

слова было, па некаторых дадзеных, прыўнесена ў Польшчу з Чэхіі. На землях Вялікага княства Літоўскага такая назва феадальнага класа прыжывалася паступова, выцясняючы ўжыванне слова «баяры» у якасці іменi феадалаў, хоць пры гэтым баярамі працягвалі зваць людзей, занятых у вайсковай справе. Некаторыя з такіх падданых ВКЛ займалі як бы прамежкавую пазіцыю паміж шляхтай і сялянамі, а пазней многія бедныя прадстаўнiкi баяраў патрапілі ў сялянскае саслоўе. Такім чынам, найменне шляхта зацвердзілася ў якасці назвы прывілеяванага класа, ці, інакш кажучы, дваранства.

      У перыяд XVI – XVIII стагоддзяў гэтая праслойка насельніцтва ВКЛ адчувала моцны ўплыў польскай культуры, але ў масе так ніколі і не страціла цалкам самасвядомасці літвінаў, якая была адрозная ад уласна польскай.

      Разам з тым, трэба прызнаць, што ў многіх выпадках «літвінства» было праявай «краёвасці», гэта значыць, жыхары ВКЛ усведамлялі сябе жыхарамі рэгіёна Польшчы, «Літоўскай правінцыі», як цяпер жыхары, напрыклад, Шчучыншчыны, могуць усведамляць сваю рэгіянальную самабытнасць, але звычайна не адлучаюць сябе ад беларускага народа.

      У асобна ўзятых персаналій, зразумела, былі розныя погляды на гэтае пытанне: ад выразнага адмаўлення ўласна польскай ідэнтычнасці, да поўнага яе прыняцця, таму абагульненнi тут варта рабіць асцярожна.

      Найважнейшай падзеяй, якая абумовіла масавую паланізацыю, стала вядомая Люблінская ўнія 1569 года.

      На ваенных аглядах

      Паланізацыя канкрэтна гродзенскай шляхты можа быць добра прасочана, у прыватнасці, вельмі простым спосабам: з дапамогай дадзеных «попісаў», ці, інакш кажучы, ваенных аглядаў шляхты. Там гарадзенцы прадстаўлялі свой павет, які ўваходзіў у Троцкае ваяводства. Свайго ваяводства ў горада не было да самага канца XVIII стагоддзя, хаця фактычнае значэнне Гродна ўжо ў XVI стагоддзі было вышэй, чым у ваяводскага цэнтра – Трок.

      У пераліку войска 1565 года, зробленым незадоўга да фармальнага аб'яднання ВКЛ і Польшчы ў канфедэрацыю, якую мянуюць Рэччу Паспалітай, згадваюцца, сярод многіх гродзенскіх воінаў, наступныя людзі: гродзенскі харунжы Богуш Пятровіч Міцута, Іван Карп, Сідар Касцюковіч, Ждан Паўловіч Эйсмантовіч, Нячай Тышык ды іншыя прадстаўнікі русінскіх і балцкіх па паходжанні мясцовых родаў.

      Часцяком, байцы ўзбройваліся ашчэпамі, гэта значыць, дрэўкавай зброяй. Аб некаторых гродзенцах сказана, што яны мелі, корд або сякеру, а часам лук і стрэлы.

      Конныя воіны Польшчы і ВКЛ у прадмесці Гродна. Панарама Адэльгаузера-Цюндта, 1568 год.

      У пераліку ёсць і жанчыны, напрыклад, Федзя Сяньковая, якая, канешне, не была ваеннаабавязанай, але выставіла маладога чалавека на кані і з ашчэпам.

      Агнястрэльная зброя ўсё яшчэ была рэдкім задавальненнем для мясцовых шляхцічаў, аднак сёй-той з дваран валодаў і такiм небяспечным для ворага прадметам. Напрыклад, Станіслаў Глядавіцкі, які зрабіў нядрэнную кар'еру ў павеце, меў у арсенале аркебузу.

      На пачатку

Скачать книгу