Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў. Яўген Аснарэўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - Яўген Аснарэўскі страница 6

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - Яўген Аснарэўскі

Скачать книгу

Яго Мосці і сенатараў, інфармуючы іх пра фатальную смерць Найяснейшага караля Яго Мосці, Пана нашага, я не хацеў упускаць выпадак для падрабязнага апісання таго, як гэта адбылося, таму што кожны дзень я запісваў усё, што мне, як сведцы, траплялася на вочы.

      Не без праліцця многіх слёз даводзіцца мне выконваць гэты абавязак. Хто ж гэтую смерць аплакваць не будзе, а менавіта мы, венгры, засталіся ў гэтай краіне, як статак без пастыра, страціўшы з гэтым героем, усіх заслуг нашых узнагароды і надзеі.

      Сграфіта з Баторыем. Стары замак Гродна, рэканструкцыя 10-х гадоў XXI стагоддзя. Першапачатковы варыянт (злева) і з выпраўленай тытулатурай. Фота аўтара.

      Чацвёртага чысла, месяца снежня, 1586 года, Найсвятлейшы Пан вярнуўся ў Гродна і правёў тры дні на паляванні. Праз два дні пасля гэтага, кароль выдатна сябе адчуваў, і доктару Бучэла дазволілі паехаць да свайго маленькага пляменніка, які захварэў у яго маёнтку. Шостага, у нядзелю, кароль адчуў цяжар і нейкія болі ў целе, з усім гэтым ён быў на службе і публічна еў абед. Увечары ён не хацеў спаць, і згодна з рэцэптам Бучэла, ён хацеў, каб яму расцерлі ўсё яго цела, але доктар Сімоніус параіў толькі пацерці рукі і ногі, а каралю, каб заснуць, параіў два кубкі старога віна з кавалачкам хлеба. Так і сталася, і кароль пайшоў адпачываць.

      З-за ліхаманкі, і ад галаўнога болю, кароль не мог заснуць, ён устаў і пайшоў у малы бакавы алькеж, дзе вокны былі заўсёды адчыненыя, каб астудзіцца. Калі ён вярнуўся адтуль, на яго навалілася слабасць, і так, што ён без пачуццяў упаў на зямлю і аб лаўку моцна, але не глыбока, параніў правае калена. На гэты шум прыбег Весяліні, падняў караля і агледзеў крывавае месца. Кароль не памятаў, якім чынам з ім адбылося такое; ён жа сам вярнуўся ў ложак.

      Паклiканы былi, адразу ж, Весяліні і разам з ім доктар Сімоніус. Гэты прыклаў яечныя бялкі да раны з невялікай колькасцю міры і сказаў, што ў гэтым выпадку ўсё адбылося з-за галавакружэння паміж абуджэннем і сном, а, акрамя таго, з-за дуўшага ветру, але гэта не будзе мець найменшых наступстваў, калі толькі кароль прыме крыху манны на наступны дзень і застанецца ў ложку дзеля хутчэйшага гаення раны.

      Кароль прачнуўся вельмі ранняй раніцай, выклікаў да сябе Весяліні і загадаў яму пайсці да канцлераў, каб яны не прыходзілі да яго ў гэты дзень з якімі-небудзь справамі. Больш за тое, ён строга рэкамендаваў нічога не згадваць пра выпадак, які адбыўся ўначы, і калі хто-небудзь спытае, варта сказаць, што з-за звычайнага гемарою ён застаецца ў ложку.

      Ён таксама загадаў, каб ключы ад пакояў аддалі Весяліні. Нікому, акрамя трох гэтых людзей, не дазвалялася ўвайсці да караля.

      Сімоніус прыгатаваў лякарства ў пакоях, даў яго каралю, а пазней сам прынёс абед. Абед складаўся з ячменнай кашы, цяляціны і сцю з каплуна. З дазволу Сімоніуса ён таксама піў віно і ваду з карыцай столькі ж, колькі піў звычайна, калі ўстрымліваўся ад віна. Тым часам ужытае каралём лякарства мала ці нічога не дало.

      Увечары з'явіўся доктар Бучэла, выкліканы Весяліні, і, пачуўшы

Скачать книгу