Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў. Яўген Аснарэўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - Яўген Аснарэўскі страница 4

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - Яўген Аснарэўскі

Скачать книгу

якому падчас апошняй вайны прыйшлося шмат нягод вытрываць, і тут ён атрымаў заслужаную ўзнагароду».

      Каляды гэтага года і пачатак новага 1584 Баторый правёў у Гродне.

      У лютым кароль паслаў з Гродна яшчэ маладога і не надта ўплывовага Льва Сапегу паслом у Маскву.

      Альбертрандзі апісвае і іншыя падзеі, якія адбыліся з каралём, у яго любімым горадзе, у лютым 1584 года:

      «У гэтым годзе ў лютым прыбылі Ян Лінде, Конрад Ленка з гданьскага магістрата, і Генрых Лемпка, гарадскі ўраднік (sendyk miasta) да караля ў Гродна, а ён іх паслаў да канцлера Замойскага ў Кнышын, i з пасрэдніцтвам яго пытанне было вырашанае.

      Якраз у той час, калі гданьскія паслы прыбылі, пасол Герберт ад англійскай каралевы прыехаў, каб закласці з каралём гандлёвае месца для англійскага гандлю і правілы для такога гандлю. Гандаль быў перанесены ў Эльблонг з Гданьска, і гданчане гублялі немалыя сродкі з-за гэтага, і імкнуліся вярнуць да сябе ангельскі гандаль. Тады ж узніклі некаторыя спрэчкі з прускім князем. Наконт правільнага календара некалькі разоў кароль папярэджваў яго, што, прытрымліваючыся прыкладу Кароны, членам якой ён быў, каляндар таксама прымаць павінен. Князь упіраў на розніцу веры і свае вольныя правы, але яму было даказана, што каляндар не мае нічога агульнага з верай, таму што каляндар быў створаны не па волі Хрыста ці яго вучняў, а ідзе ад Юлія Цэзара, які не меў ніякага дачынення да хрысціянства. Усё гэта, аднак, не пераканала князя, які цвёрда трымаўся сваёй думкі».

      Такім чынам, у Гродне кароль вырашаў шэраг значных пытанняў, а менавіта: вёў перамовы з заўзятымі прадстаўнікамі Гданьска, наконт партовых, падаткавых збораў, прымаў пасла англійскай каралевы Лізаветы I, якая планавала актыўна развіваць эканамічнае супрацоўніцтва з дзяржавамі Усходняй Еўропы – Рэччу Паспалітай і Масковіяй, і прамаваў у Прусіі сваё ж новаўвядзенне – Грэгарыянскі каляндар, праўда, без асаблівага поспеху.

      Акрамя таго, далей аўтар піша аб прускіх шляхціцах, якія скардзіліся на свайго князя і аб лiсце Баторыя, які нагадаў уладару аб шляхетных вольнасцях, але пры гэтым і запэўніў князя ў яго аўтаноміі і паабяцаў падтрымаць у выпадку сепаратызму ў ягоным краі. Князь выклікаў да сябе незадаволеных, але тыя, баючыся арышту, кінуліся «пераследаваць караля ў Кракаве, Вільні і Гародні» закідваючы яго просьбамі абаранiць iх ад князя.

      У красавіку Баторый быў у Вільні і даведаўся там пра смерць Івана Грознага.

      Выява Стэфана Баторыя ў фарным касцёле Гродна.

      У маі гэтага года Баторый жыў у Гродне, і тут ён раіўся з літоўскімі вяльможамі наконт новых палітычных магчымасцяў, якія, без усялякага сумнення, адкрывала смерць рускага цара.

      На пачатку восені 1584 года, Баторый надоўга акапаўся ў Гродне, палюючы ў гродзенскіх лясах і разглядаючы палітычныя справы да самага 1585 года.

      Пасля новага года Баторый адправіўся ў Варшаву, дзе вырашыў шэраг важных пытанняў, у прыватнасці: дамогся канфіскацыі маёнткаў свайго суперніка

Скачать книгу