Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў. Яўген Аснарэўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - Яўген Аснарэўскі страница 7
Пасля вячэры, перавязаўшы рану, Сімоніус сказаў:
– Май добрую надзею, Твая Каралеўская Вялікасць, небяспекі ніякай няма.
– Я добра ведаю, што няма, – сказаў кароль нецярпліва, але тут жа выкінуў ногі з ложка, закаціў вочы і пачаў скрыгатаць зубамі. Напалоханыя людзi сталі рукі заломваць і крычалі, каб кароль супакоіўся.
– Што вы робіце? – усклікнуў кароль.
– Табе дрэнна, Твая Каралеўская Вялікасць, – сказаў Весяліні. – Праўда, – адказаў кароль, – я адчуваю гарачку і жудасны галаўны боль.
Гэтыя словы перарываліся з-за цяжкага дыхання. За імі рушылі ўслед неспакой і млоснасць. Толькі тады было заўважана, што гэты параксізм здарыўся ў той час, што і апошні.
Стэфан Баторый. Па некаторых звестках, партрэт створаны ў Гродне, у год смерці караля. Нацыянальны музей у Кракаве.
Затым Сімоніус пагадзіўся, каб Бучэла даў каралю пілюлі, а як іх кароль не любіў, іх растварылі ў вадзе ландыша з пяццю грамамі экстракта марозніка. Гэта выклікала лёгкі панос у караля, чатыры разы.
За абедам зноў разгарэлася сварка з-за віна, але перамагло меркаванне Сімоніуса аб набліжэнні параксізма і аб тым, што вада можа нашкодзіць. Тады Бучэла настаяў, каб хаця б віно было змяшана з вадой.
– Спачатку я хачу выпiць вiно, – адказаў кароль, – а потым саму ваду.
Але пасля таго як ён выпіў два кубкі самага старога віна кароль сказаў, што гэтага дастаткова і вада не патрэбна. На абед былі яйкі, булён з каплуна і печаныя яблыкi з цукрам.
Праз гадзіну ён шмат размаўляў з каронным канцлерам, дыхаў павольна, і амаль не было відаць, што ён хворы. Пры гэтым Бучэла, бачачы, што кароль мае намер не адмаўляцца ад віна і лічачы яго самым небяспечным пры гэтай хваробе, папрасіў кароннага кухмістра папярэдзіць канцлера аб стане караля, бо гэтая хвароба была вельмі цяжкай і яшчэ цяжэй ад таго, што ў лячэнні не згаджаліся абодва лекары. Так што няхай сенатары вырашаюць, што ім у гэтым выпадку рабіць. Гэта ж самае ён сказаў падканцлеру Літвы, папрасіўшы яго паведаміць пра гэта віленскаму кашталяну, але, аднак, самым таемным чынам, з-за каралеўскай забароны.
Надышоў час вячэры, і кароль не жадаў піць ваду, кажучы, што пасля яе заўсёды становіцца горш.
Калі ён збіраўся спаць, здарыўся трэці параксізм, але ён быў лягчэйшы за першы.
Потым параксізмы здараліся кожны дзень. Бучэла заклінаў караля і ўгаворваў Сімоніуса, каб перасталі даваць віно.
Нарэшце кароль паабяцаў.
Тут зноў успыхнула спрэчка паміж лекарамі аб тыпе хваробы, Бучэла, называў яе эпілепсіяй, Сімоніус астмай. Прычына гэтай спрэчкі заключалася ў тым, што яны з цяжкасцю згаджаліся наконт лекаў, якія трэба было даць. У выніку, яны пагадзіліся на адвар iсопа, бо ён не шкодны ні пры якіх захворваннях, дадалі некалькі кропель купарваснага экстракта, змясцілі чатырох п'явак яму на спіну, двух на крыж – гэтыя