Чароўная скарбніца. Людмила Рублевская
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Чароўная скарбніца - Людмила Рублевская страница 12
– Вось прыкладна ў такім і ты некалі быў, – сказала дзяўчынка.
– Такое невялічкае? – здзівіўся Рудаш.
– Кураняткі вылупліваюцца маленечкімі жоўценькімі пухнацікамі, спачатку на далоньцы змяшчаюцца, а потым хутка вырастаюць у вось такіх вялікіх курэй, – патлумачыла Улада.
– Я ніколі не быў жоўценькім, – адзначыў Вухуцік.
У куратнік пачалі сходзіцца яго астатнія жыхары. Іх, пэўна, трывожнае квахтанне сябровак завабіла. Сінька і Зялёнка ўзялі з гнязда яйкі, каб лепш іх разгледзець. Чубаткам гэта не падабалася, яны папераджальна лопалі крыламі і выдавалі незадаволеныя гукі. Улада сказала паненкам, што лепш вярнуць усё на месца, але тыя не спяшаліся выконваць параду. І тут у куратнік увайшоў певень. Вялікі прыгожы птах гучна-гучна закукарэкаў і загарцаваў па саломе, б’ючы паветра крыламі.
– Думаю, нам лепш пайсці адсюль! – устрывожылася Улада.
– А пазнаёміцца з гэтымі істотамі? – не згаджалася Зялёнка.
Гаспадыня не паспела адказаць. Певень вырашыў пайсці ў наступленне на няпрошаных гасцей. Ён пачаў грэбці падлогу моцнымі кіпцюрамі і ваяўніча, быццам шчыт, выкідваць перад сабой адно крыло. Чубаткі мітусіліся па куратніку і гучна квахталі. Дзецям стала страшна. Сінька і Зялёнка паспешліва паклалі яйкі на месца, але гэта ўжо не дапамагло. Куры на чале з пеўнем адзіным фронтам атакавалі прышлых. Вухуцяне загулі ў свае насы-дудачкі і кінуліся прэч ад курэй. Утварыўся суцэльны пярэпалах: квахтанне, кукарэканне, лямант… Ляталі пер’е, салома, слупы пылу. Улада падбегла да дзвярэй, шырока расхінула іх і крыкнула:
– Сюды! Хутчэй!
Вухуцяне адно за адным выскачылі з куратніка, і гаспадыня прычыніла дзверы.
– Фух! Ледзь не памерла ад жаху! – выдыхнула Мінола.
– Якія агрэсіўныя істоты жывуць на Зямлі! Мяне другі раз ледзь не з’елі! – вытарашчыўшы вочы, крычала Сінька.
– Якая страшная планета! – усхліпвала Зялёнка.
– Ну мы ж самі палезлі з імі знаёміцца, куры нас да сябе не запрашалі! – паспрабаваў растлумачыць негасцінны прыём Рудаш.
– Як сабе хочаш, Вухут, але я з такімі сваякамі нічога агульнага мець не хацела б! – Сінька абтрасала з сябе пер’е і салому.
– Яны толькі абаранялі сваё жытло ад невядомых істот, – выказаў меркаванне Вухуцік. – Але мне здаецца, што гэтыя птушкі сапраўды не мае родзічы.
– Аніякага падабенства! – падтрымала Мінола.
– Толькі куры яйкі адкладваюць? – удакладніў Рудаш.
– Ды не, усім птушкам гэта ўласціва, – адказала Улада.
– Пакажы яшчэ якіх-небудзь, калі ласка! – папрасіў Вухуцік.
– Мы ў куратнік больш не палезем! – абвясцілі Сінька і Зялёнка.
– Гэта і не патрабуецца, паназіраем здаля, – супакоіла Улада.
Яны зноў вярнуліся ў сад, дзе на старой яблыні была шпакоўня. Гаспадыня паказала на маленькі домік, прыхаваны галінамі дрэва. Павольна гушкаючыся