Чароўная скарбніца. Людмила Рублевская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чароўная скарбніца - Людмила Рублевская страница 8

Чароўная скарбніца - Людмила Рублевская Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

і непрадказальнай! – пачуўся яшчэ адзін знаёмы голас і… з намаляванага карабля выйшлі Сінька і Зялёнка.

      – А вы тут як апынуліся? – запытаўся ў іх Рудаш.

      – Таксама, як і вы! Нас намалявалі і тэлепартавалі! – дзелавіта сказала Сінька.

      – Паглядзім, як яны тут жывуць! – важна дадала Зялёнка, і няпрошаныя госці саскочылі з аркуша паперы і пайшлі гуляць па пакоі.

      Улада назірала за кампаніяй вухуцян, якія з’явіліся ў яе дома. Што рабіць з гасцямі і дзе іх размясціць, яна пакуль не магла прыдумаць, але ласкава сказала ўсім:

      – Гасцінна запрашаю! Пачувайцеся як дома!

      Дзеці-іншапланетнікі з цікавасцю разглядалі мэблю, шафу з кнігамі, пазіралі ў акно, але асабліва спадабаўся ім кораб з цацкамі. Гаспадыня зняла з яго накрыўку і дазволіла браць усё, што захочацца. Сінька і Зялёнка схапілі адну ляльку і пачалі тузаць кожная ў свой бок:

      – Я першая ўзяла!

      – Адчапіся! Гэта маё!

      – Паненкі, толькі без сварак! – папрасіла Улада.

      – Вы як заўсёды! Звадніцы і гарлапанкі… – уздыхнула Мінола.

      – Чаго вы сюды прыляцелі? Уладу ж вы на сваёй планеце негасцінна сустрэлі! – нагадаў Рудаш.

      – Адпраў іх дадому, няма чаго ім тут рабіць! – даў Вухуцік параду сяброўцы.

      Але гаспадыня адмоўна пакруціла галавой:

      – На ўласным досведзе адчула, што непрыемна, калі табе не рады. Я не буду адказваць тым жа. Няхай дзяўчынкі застаюцца, толькі прашу вас паводзіць сябе добра.

      – Мы і так добрыя! – хмыкнула Сінька.

      – Аж занадта! – прыцмокнула Зялёнка і рэзкім рухам вырвала ляльку з рук сяброўкі.

      – Дарагія мае госці, нечакана нас сабралася цэлая кампанія! – Улада вырашыла даць вухуцянам карысныя парады. – Давайце дамовімся, што вы не будзеце паказвацца на вочы іншым зямлянам. Гэта можа мець непрадказальныя наступствы!

      – Нам што, пад ложак схавацца і сядзець? – паставіла рукі ў бокі Зялёнка.

      – Мы табе на Вухуціі не забаранялі хадзіць дзе захочацца! – наступала Сінька.

      – Я вам усё пакажу, мы будзем разам гуляць і адпачываць, але ніхто іншы не павінен вас бачыць, – сказала Улада.

      – А як жа гэта будзе? – пацікавілася Мінола.

      Улада і сама не ведала, як можна прымаць гасцей і хаваць іх ад усіх.

      Яна хвілінку падумала і прапанавала:

      – Давайце галоўнай нашай забавай стане гульня ў лялькі! Гэта значыць, мы можам рабіць што заўгодна, пакуль нас ніхто не бачыць, а калі з’явіцца нехта з зямлян акрамя мяне, вы адразу павінны ператварыцца ў цацкі. Стаць такімі, як тая бедненькая, якую вы так заўзята тузалі і дзялілі.

      Зялёнка яшчэ шчыльней прыціснула да сябе ляльку, якую адваявала ў сяброўкі.

      – Давайце паспрабуем згуляць! – прапанавала Улада. – Вы зараз можаце рабіць усё, што захочацца, а як толькі я скажу чароўнае слова «цац», замірайце на тым месцы, дзе знаходзіцеся. Не варушыцеся,

Скачать книгу