Чароўная скарбніца. Людмила Рублевская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чароўная скарбніца - Людмила Рублевская страница 4

Чароўная скарбніца - Людмила Рублевская Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

паспяваць пераскокваць. Той, хто затрымаўся хоць на адно лішняе імгненне, падаў уніз, бо прыступкі знікалі, а хто здолеў спрытна прабрацца на самы верх – станавіўся пераможцам. Улада была лідарам гульні, ёй цудоўна ўдавалася раз за разам падымацца на самую высокую чырвоную прыступку і адтуль пад фанфары ў залацістым воблачку бліскавак спускацца ўніз па суцэльнай лесвічцы, якая ўтваралася толькі для абсалютнага пераможцы.

      – Як у цябе атрымліваецца так хутка скакаць па прыступках? – дзівілася Мінола, якая да рэкордаў, пастаўленых зямной дзяўчынкай, лічыла, што сама яна вельмі добра ўмее ўзбірацца па лесвічцы ў паветры.

      – Я займаюся танцамі і спяваю, – патлумачыла Улада. – У гэтай гульні якраз спатрэбіліся мае ўменні. Важна адчуваць рытм мелодыі, мець добрую рэакцыю, хутка рухацца і проста танцаваць разам з лесвіцай. Я так люблю нашу беларускую польку! Пад яе мелодыю трэба добра паскакаць! Хутка-хутка рухаць нагамі!

      – Што за полька? – пацікавіўся Вухуцік і папрасіў: – Станцуеш нам?

      Падыграць мелодыю, напетую Уладай, падахвоціўся на сваім носе-дудачцы Рудаш. Як толькі загучала музыка, дзяўчынка паставіла рукі ў бокі, набыла грацыёзную выправу, яе твар засвяціўся ўсмешкай і яна пачала танцаваць. У яе цудоўна атрымлівалася! Лёгкія, спрытныя, хуткія рухі, зіхатлівыя сінія вочы, яркая ўсмешка танцоркі проста зачаравалі гледачоў. А разам з апошнім акордам полькі яна выгукнула: «Е-і-е-іх!» – і знерухомела ў эфектнай пазіцыі.

      – Як у вас весела! – пачуўся прыемны голас.

      Да дзяцей падыходзіла салатавая спадарыня-вухуцянка. Яе валасы ярка-пурпурнага адцення былі сабраныя ў высокую прычоску, якая не толькі колерам, але і сілуэтам нагадвала кветку фуксіі. У руках пані трымала паднос, на якім месціліся шклянкі розных формаў, напоўненыя каляровай вадкасцю і ўпрыгожаныя трубачкамі з бліскучымі зорачкамі.

      – Мама! У нас госця! – радасна ўсклікнулі Рудаш і Мінола. – Гэта дзяўчынка Улада, яна жыве на Зямлі!

      – Прыемна пазнаёміцца! Давайце пачастуем вашу сяброўку маім фірменным кактэйлем! – ласкава ўсміхнулася мама вухуцян.

      – Дзякую! Вы вельмі гасцінная і прыгожая! – сказала Улада. – Ваша прычоска нагадвае мне яркую кветку фуксіі. Такія растуць у нас на Зямлі!

      – Цікава было б яе пабачыць. І назва такая мілагучная! – адзначыла пані.

      – Я намалюю яе для вас, спадарыня… Фуксінія, – паабяцала госця.

      Імя для мамы Рудаша і Мінолы прыдумалася і зляцела з вуснаў Улады само па сабе. Дзяўчынка нават збянтэжылася ад гэтага.

      – Фуксінія? Гучыць прыгожа! – ухваліла спадарыня. – А зараз пачастуйцеся-падсілкуйцеся! Вы ж так танцавалі! – Дзеці ўзялі з падноса шклянкі і праз трубачкі пакаштавалі напой.

      Улада адзначыла, што ён прыемны і вельмі незвычайны на смак. Потым дастала свой нататнік і намалявала для пані Фуксініі яркую зямную кветку.

      – Вось яна, фуксія! – сказала юная мастачка, аддаючы аркуш.

      – Дзякую! Вельмі прыгожа і сапраўды падобна да маёй прычоскі!

Скачать книгу