Чароўная скарбніца. Людмила Рублевская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чароўная скарбніца - Людмила Рублевская страница 7

Чароўная скарбніца - Людмила Рублевская Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

незвычайнымі стравамі, якія падаваліся з розных кранікаў чароўнай, па меркаванні Улады, серабрыстай шарападобнай пасудзіны. Мясцовая ежа госці падабалася. Столькі абсалютна новых смакаў адкрыла яна для сябе! Асабліва аблюбавала дзяўчынка салатавы напой з залацістымі бліскаўкамі, якія віравалі ў празрыстым кубку. Дзядуля Аспарагус растлумачыў, што гэта квас з мясцовай расліны. Улада панюхала і адчула прыемны тонкі водар.

      – Апчхі! – зямлянка не ўтрымалася ад казытання ў носе.

      Вухуцяне здзіўлена паглядзелі на яе. Мабыць, яны ніколі не чхалі.

      Дзяўчынка сарамліва ўсміхнулася:

      – Прабачце!

      – З табой усё добра? – занепакоілася бабуля Мядвана.

      – Усё выдатна, нічога страшнага, так бывае! – адказала госця.

      Насамрэч Улада дзіўна сябе адчувала: у носе казытала, яго хацелася пачасаць, здавалася, яна зноў будзе чхаць. Раптам ёй згадалася, што ў Вухуціка такі нос і ліхтарык на лбе з’явіліся пад уздзеяннем атмасферы гэтай планеты. Улада захвалявалася, ці не збіраецца яе сімпатычны кірпаценькі носік ператварыцца ў дудачку? Нешта і лоб пачаў часацца! Можа, ліхтарык так прабіваецца?! Дзяўчынцы вельмі захацелася хутчэй адправіцца дадому.

      – Сынок, доўга не затрымлівайся, будзь заўсёды побач з Уладай, бо на чужой планеце можа быць небяспечна! – давала парады мама.

      – Гэта не чужая мне планета! – нагадаў Вухуцік. – Але я абяцаю, што мы з маёй сяброўкай будзем побач. Не хвалюйся, мамачка!

      Касмічны карабель стаяў ля дома. Калі яны выйшлі на ганак, спадарыня Лілана непрыкметна затрымала Уладу і пранікнёна сказала:

      – Некаторыя мае словы, магчыма, падаліся табе калючымі. Прабач! Проста мне было страшна, што наш сын можа паляцець з табой на Зямлю і застацца там назаўсёды…

      – Не перажывайце, ён крыху пагасцюе, а потым абавязкова вернецца да вас. А пакуль ён будзе на Зямлі, я абяцаю клапаціцца аб ім, – запэўніла дзяўчынка.

      – Дзякую… – шчыра прашаптала спадарыня Лілана.

      Прыгоды вухуцян на Зямлі

      Вухуцік і Улада ўвайшлі ў касмічны карабель. Праз ілюмінатар яны бачылі, як махаюць ім бацькі і дзядуля з бабуляй. Дзеці селі, рамяні бяспекі прышпілілі іх, шторкі ілюмінатараў з ціхім шоргатам апусціліся, і ледзь улоўны рух падказаў, што лятальны апарат падняўся ў паветра. Праз некаторы час шторкі зноў падняліся, і перад позіркамі падарожнікаў раскінуліся бясконцыя касмічныя прасторы. Улада любавалася зоркамі і туманнасцямі, ля якіх яны праляталі.

      – Як называецца вось тое яркае сузор’е? – запыталася дзяўчынка.

      Сябар не адказаў, тады Улада адарвала позірк ад касмічнай прыгажосці і азірнулася. Вухуцік спаў. Дзяўчынка ціхенька дастала з сумкі нататнік і аловак – захацела намаляваць сузор’е, якое так уразіла яе прыгажосцю. Зрабіла накід, а расфарбаваць вырашыла дома – акварэллю. Перагарнула старонку, і зноў аловак забегаў па чыстым аркушы паперы. Юная мастачка намалявала Мінолу і Рудаша. Потым падумала і дадала Сіньку і Зялёнку, чамусьці вырашыла пакінуць сабе

Скачать книгу