Чароўная скарбніца. Людмила Рублевская
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Чароўная скарбніца - Людмила Рублевская страница 5
– Што нам цяпер рабіць? Дзеці сказалі, тая дзяўчынка з Зямлі зноў тут! – у голасе мамы Вухуціка чулася трывога.
– Дарагая, нічога страшнага не адбудзецца, пагуляюць разам, а потым яна вернецца дадому, як у мінулы раз, – імкнуўся супакоіць жонку спадар Жоўтах.
Вухуцік разгубіўся. Чамусьці бацькі хваляваліся праз госцю, і ў яе магло скласціся ўражанне, што ёй не рады. Задуманы сюрпрыз пагражаў ператварыцца ў непрыемнасць. Хлопчык падумаў, што самы час вылезці з-пад стала, але чамусьці марудзіў.
Голас яго мамы гучаў напалохана:
– Нездарма ўсе гэтыя візіты! Дабром яны не скончацца! Я так баюся, што наш сын паляціць з ёй на Зямлю!
– Ну вернецца ж ён назад! – разважаў тата.
– Калі даведаецца, што ён родам з Зямлі, то не вернецца! Таямніца ніколі не павінна раскрыцца! – у роспачы выгукнула спадарыня Лілана.
Вочы Вухуціка акругліліся, у іх адлюстроўваліся здзіўленне, занепакоенасць, разгубленасць.
Хлопчык вылез з-пад стала, сцягнуўшы долу абрус. Бацькі, пабачыўшы яго, знерухомелі. Усталявалася напружаная цішыня, і яе ніхто не наважваўся парушыць. Улада, якую цяпер было добра відаць, таксама выбралася са сховішча.
– Прабачце, я несвоечасова… я пайду… – прашаптала дзяўчынка.
– Навошта ты зноў прыляцела?! – усхліпнула спадарыня Лілана.
– Я вельмі сумавала па Вухуціку… – адказала Улада.
– Мама! Ты сказала, што я родам з Зямлі?! – голас Вухуціка дрыжаў. – Што гэта азначае?
– Нічога, сынок, ты не так зразумеў! – мама кінулася да яго і абняла.
– Якая таямніца не павінна раскрыцца? Пра што ты гаварыла? – не сунімаўся Вухуцік.
Спадарыня Лілана не адказвала, па яе шчоках беглі слёзы.
– Я з Зямлі? Я не ваш? Таму і не падобны да вас? У мяне дзве нагі, а ва ўсіх вухуцян па пяць… Чаму так? Я хачу ведаць праўду! – Вухуцік глядзеў прама ў вочы маме.
Яна маўчала, адказаў яму тата:
– Ты наш, сынок! Мы твае бацькі, бо чакалі твайго з’яўлення на свет, бо першымі ўзялі цябе на рукі, гадавалі, бо любім цябе бязмежна! Твой нос падобны да майго, а ліхтарык як у мамы. Ты – наш!
– Як я звязаны з Зямлёй? – спрабаваў дазнацца Вухуцік.
– Давайце сядзем і раскажам нашаму хлопчыку гісторыю яго жыцця, якую сам ён не памятае, – пачуўся глыбокі голас.
На парозе стаялі незнаёмыя Уладзе істоты. Спадар быў зялёнага колеру, на носе-дудцы мацаваліся акуляры, шэра-серабрыстая прычоска сілуэтам аддалена нагадвала грэбень-чубок. Госць абапіраўся на кульбачку. Пад руку яго трымала жоўтая спадарыня, таксама ў акулярах і з высокай прычоскай у некалькі ярусаў, якая па форме і колеры была падобная да шакаладнага кекса.
– Бабуля! Дзядуля! – Вухуцік узрадаваўся гасцям, але голас яго дрыжаў ад перажыванняў.
– Пазнаём нас са сваёй сяброўкай, пакуль твае бацькі будуць