Дараванне. Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дараванне - Коллектив авторов страница 7

Дараванне - Коллектив авторов Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

запясце. – Каб не нарвацца на міны! Бачыш сляды?» – «Ганс, адпусці руку! Мне балюча!» – «Глядзі ж! – ён цягне яе да акна (жалюзі з боку вуліцы спушчаны, у шкле – яго і яе адбіткі: стары ў піжаме з ускалмачаным рэдкім пухам на цемі ды хударлявая дзяўчына з доўгімі светла-русымі валасамі, начное акно скрадвае ўзрост – яе, але не яго). – Яны там, там! О, ды ў іх кулямёт! Падай на зямлю! Шнэле! Зараз пачнуць страляць!» – «Ганс, спыніся!» – «Фельдфебель загадаў мне капаць акоп… Ведаеш, як было цяжка? У зямлі тут адні карані! Але я справіўся!» Ды ўжо ж, справіўся: праход да акна надзейна забарыкадаваны крэсламі з гасцёўні, двума матрасамі – усё перакулена і ссунута на сярэдзіну пакоя. Хворы раптам садзіцца на падлогу, яго настрой мяняецца. Па твары цякуць слёзы: «Я не хачу ваяваць! Я нікога не забіваў! Давай уцячом адсюль разам…» Ледзь удаецца яго заспакоіць і ўкласці на канапе ў гасцёўні. Ральф напаўголас лаецца: усё гэта яму надакучыла. Праз паўгадзіны зноў грукат, ляпанне дзвярэй; на гэты раз Ральф нават не выходзіць са спальні. Яна знаходзіць хворага ў ложку: ён «схаваўся» – нацягнуў на галаву прасціну. Ягоны твар, у размытых плямах старэчай пігментацыі, як размазаныя па талерцы грэцкія крупы, ажно ззяе ад усведамлення добра зробленай справы; ён жадае, каб яго пахвалілі, пагладзілі па рэдкім пуху на цемі, які зараз стаіць дуба. «Хутка пачнецца бамбёжка! – запрашае ён яе падзяліць радасць. – Але я выкапаў надзейнае ўкрыццё! Русішэ штука нас не дастане!» На ложак навалена адзенне, зверху грувасціцца каток для прасавання бялізны, які з часоў Эльзы ржавее ў кладоўцы (а ён цяжэнны!), дровы… «Ганс, якое ўкрыццё?! Вайна даўно скончылася!!!» – «Га? Скончылася?»

      Толькі тады Ральфа па-сапраўднаму і зачапіла: будуючы ўночы свае «ўкрыцці», Ганс усюды запальваў святло – а за электрычнасць трэба плаціць! Яшчэ б, Ральф нават калядныя паштоўкі купляе летам, калі яны каштуюць усяго еўра, а не чатыры, як у снежні. «Трэба падлічыць страты! Баюся, у рэшце рэшт танней будзе здаць яго ў дом састарэлых!» Менавіта – здаць. Гэта было якраз тое, аб чым Ларыса цяпер марыла. Бо не жадала даглядаць былога нямецкага салдата, які ваяваў у яе дома. І яшчэ таму, што хацела, нарэшце, упэўніцца: іх з Ральфам шлюб – усё ж такі не суцэльная бухгалтэрыя. Бо ў хвіліны дэпрэсіі лічыла, што Ральф забяспечвае ёй дах над галавой і статус знаходжання ў краіне выключна з-за таго, што яна эканоміць ягоныя грошы, даглядаючы Ганса. Як высветлілася, ажаніўшыся з ёю, Ральф зрабіў дальнабачны крок: мець жонку-беларуску танней, чым плаціць хатняй работніцы і сядзелцы; прыкладам, сядзелка з Прыбалтыкі запатрабуе ад трохсот еўра (а з такім няпростым пацыентам – у паўтара раза больш). Аддаць жа Ганса ў дом састарэлых занадта дорага: давялося б развітацца з пенсіяй старога ды часткай уласнага прыбытку. Такім чынам, як усё ж такі жанчына, яна жадала атрымаць доказ таго, што іх саюз з Ральфам трымаецца не на вар’яцтве Ганса ў якасці адзінага фундамента.

      Але куды, хацела б яна ведаць, падзеўся зараз гэты «фундамент»?

      Ад таго, што недарэчнае

Скачать книгу