Дараванне. Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дараванне - Коллектив авторов страница 8

Дараванне - Коллектив авторов Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

па доглядзе, раз ён у цябе такія фінты выдае. Калі ён уночы зноў усё разграміць або перад люстэркам «Хайль Гітлер» зробіць, хуценька хапай фотаапарат і здымай, потым аднясеш у бальнічную касу: так і так, паглядзіце, шаноўнае спадарства, што наш пацыент вырабляе. Можаш і на маральны ўрон спаслацца, гэта таксама добра прадаецца. Маўляў, ты беларуска, цябе ўсё гэта нервуе. У немцаў комплекс віны з-за той вайны, яны гатовыя ўсім на свеце кампенсацыю плаціць. Будзеш атрымліваць чатырыста еўра – вядома, не шыкоўна, але…» – «Ды справа не ў грашах…» – «А ў чым?»

      Разумеючы ўжо, што дарэмна завяла тую размову, яна – хутчэй не Ладзе, а самой сабе – паспрабавала растлумачыць: калі яе бабуля з трыма дзецьмі хавалася ў балоце, па пояс у ледзяной жыжцы, а паліцаі з айнзацгрупы і нямецкія салдаты, папярэдне запусціўшы ў вёску чырвонага пеўня, прачэсвалі лес, метр за метрам, і ў кожнага салдата на поясе вісеў кацялок (бабуля потым усё жыццё не магла чуць рытмічнае звяканне лыжкі аб металічны посуд), самы маленькі раптам заплакаў, і яна сунула яму ў рот смочку; але дзіцёнак працягваў пішчаць, а яна ўсё пхала і пхала яму ў рот грудзі, пакуль той не замаўчаў канчаткова, як высветлілася – задыхнуўся. «Затое мой бацька і ягоны брат дзякуючы гэтым пустым, без малака грудзям, што аказаліся ўсё ж дастаткова важкімі, каб абарваць дыханне двухмесячнай істоты, засталіся жывыя. Дакументы бацькі згарэлі ў хаце ў час той аблавы, а метрыкі памерлага немаўляці цудам захаваліся. Жывы пражыў жыццё па дакументах мёртвага. У маім імені па бацьку – імя нябожчыка, які не мог мець дзяцей, бо сам памёр ва ўзросце малечы. І цяпер, калі кармлю ды пераапранаю Ганса, я ўвесь час думаю: а раптам ён быў у тым лесе?» – «Ты гэта што – сур’ёзна? Зусім ад’ехала? – Лада глядзела на яе не разумеючы. – Пры чым тут твая бабуля? Я ўвогуле не ўрубаюся, якога хрэна загружаеш. Калі ўжо надумала кінуць Ральфа, так і скажы. Згодна з табой, бабла ў яго малавата… – Лада нахілілася да яе і панізіла голас. – Я тут з адным немчуронкам з Гановера ў Сеціве пазнаёмілася, кру-у-утызна! Пэўна, звалю я ад Эдвіна, але пакуль што – маўчок. Ужо дамовіліся з Германам разам кватэру пяціпакаёвую здымаць. Але ж я разумная – сваю частку кватэры буду аплочваць сама, каб не страціць аліменты, хе-хе, ад былога мужа!» Лада адкінулася на спінку крэсла, выцягнула ментолавую цыгарэтку. «Люблю марыць… эх, калі б раптам падваліла куча бабак… я б купіла сабе домік на грэчаскім востраве… а ты?» – «Я б аплаціла вучобу дачкі ва ўніверсітэце і… паставіла на месцы той спаленай вёскі камень…»

      Узгадаўшы выраз прыгожага тварыка Лады пасля тых яе, Ларысы, слоў – суайчынніца глядзела на яе з грэблівым спачуваннем, як на прыдуркаватую, – яна адкінула мабільнік убок. Ну, давай жа, напруж розум, дзе можа быць стары, дзе? Пальцы дробна трымцелі. Пэўна, давядзецца, як ні круці, звяртацца ў паліцыю, хоць тутэйшая паліцыя выклікае ў яе проста-такі генетычны страх. Раптам яна ўзгадала, што сёння – дзявятага мая, і адразу ж убачыла ў паштовай скрыні мясцовы

Скачать книгу