Дараванне. Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дараванне - Коллектив авторов страница 9

Дараванне - Коллектив авторов Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

больш прадуктыўна чалавек пражываў бы сваё жыццё, калі б нараджаўся by default – менавіта па змоўчанні! – з запісанымі ў розуме гатовымі копіямі файлаў з рэсурсу калектыўнай памяці. Калі б гэта было магчыма, чалавецтву хапіла б усяго адной вайны, якая стала б апошняй. На жаль, ніхто не можа пакарыстацца чужой памяццю. І не хоча. Нядаўна яна даведалася пра тое, што праз шэсць дзясяткаў гадоў пасля Халакосту жыхары баварскага горада Дахау выступаюць за закрыццё мемарыяла, створанага на месцы былога нацысцкага канцлагера. А дамы, што размяшчаюцца ў непасрэднай блізкасці ад труб крэматорыя, што ў час вайны дымілі днём і ноччу, лічацца зараз першакласнай нерухомасцю, бо прылягаюць да ціхіх зялёных раёнаў. І тыя, хто жыве ў тых дамах, не пакутуюць ад начных кашмараў. Дый сам горад Дахау ў мясцовай прэсе ўпамінаецца ў асноўным дзякуючы тамашняму бардэлю, дзе працуюць асабліва спачувальныя прастытуткі: пасля адмены дзяржаўнай датацыі пенсіянерам на Каляды жрыцы кахання ўручылі насельнікам дома састарэлых «Friedrich Meinzolt» па €25, паведамілі газеты. А яна, па ўсёй верагоднасці, насамрэч пакутуе на клінічную ўразлівасць… Як сказала Светка: «Маці, гісторыя поўная жахаў, узяць хоць старажытных ацтэкаў – вырывалі сэрца ў жывых пленнікаў, каб прынесці яго ў ахвяру, гэта пакруцей за Маўтхаўзен. Між іншым, сэрца яны называлі каштоўным кактусавым плодам Арла, а паміраючага ў страшных пакутах пленніка – Арліным чалавекам. І ўвогуле ў цябе замацаванне афекту». – «А ў цябе?» – хацела яна спытаць, маючы на ўвазе вядома што, але стрымалася, заўжды баялася пакрыўдзіць дачку (вырасла, лічы, без бацькі), якая, дарэчы, досыць удала ўпісалася ў тутэйшае жыццё: скончыла моўныя курсы, знайшла працу афіцыянткі, паступіла ва ўніверсітэт на псіхолага – усё сама, малайчынка! – зняла кватэру ўдваіх з перасяленцам з Казахстана. А як яна радавалася поспехам дачкі – ды дзеля гэтага гатова была трываць і не такое, што там выхадкі старога маразматыка ды дробязнасць Ральфа, скосыя позіркі суседзяў і тупасць эмігрантаў. Праз паўгода высветлілася, што Светчын Генрых, як тут кажуць, швуль[2]… І тое яшчэ паўбяды, а няшчасце ў тым, што дзяўчынка ўсё роўна кахае гэтага тыпуса і працягвае жыць з ім. І яна, маці, не можа анічога ёй параіць, бо на актуальную тэму «Як будаваць сямейнае жыццё з гомасексуалістам» ім не чыталі лекцый ні ў школе, ні ва ўніверсітэце.

      Зрэшты, дачка і не пытаецца ў яе парады, досыць самастойна падводзячы канцэптуальны баланс – псіхалагіня, а як жа ж! – пад сваю (яго) праблему: «Зразумей, пасля той вайны ў нямецкіх і нашых мужчын няма энергіі, неабходнай для пранікнення ў чужое цела, яны надта выклаліся, бо гэта адное і тое ж – пенісам ці штыком, забіць ці зачаць, адна і тая ж энергія, толькі са зваротным знакам…» – «Ну канечне, твой Генрых наваяваўся, усе грудзі ў медалях…» – «Справа не ў ім асабіста! Мужчыны расхацелі займацца сексам. Вазьмі бацьку: ён аддаваў перавагу алкаголю, бо энергетычна гэта менш затратны спосаб дасягнуць нірваны». – «Пакінь у спакоі прах свайго бацькі…» – «Не,

Скачать книгу


<p>2</p>

Швуль (ад ням. разм. Schwul) – гей.