Дараванне. Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дараванне - Коллектив авторов страница 13

Дараванне - Коллектив авторов Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

яму трэба кудысьці ісці, спатыкаецца аб парогі-прыступкі, падае і ляжыць бервяно бервяном, увесь у сіняках-крывападцёках, а ўсё роўна, варта паставіць на ногі, зноў пускаецца шкандыбаць, нібыта дзіцянё, якое вучыцца хадзіць… І сённяшні яго дэмарш трэба было, вядома, прадбачыць, аднойчы ён ужо зрабіў падобнае, хаця менавіта тады ніхто гэтага і не чакаў. Перадусім яна, даведзеная няспаннем амаль да галюцынацый, па парадзе ўрача павялічыла хвораму дозу мелперону; як высветлілася потым, доза была для гіпапатама, не меней. Ганс неахвотна прадзіраў вочы апоўдні, расслаблена ляжаў у ложку гадзінамі; карміць трэба было толькі адзін раз, сняданак і вячэра прападалі. На навакольны свет амаль не рэагаваў, драмаў і днём на канапе ў гасцёўні, а пасля месяца такіх доз зусім саслабеў: ногі раз’язджаліся, што ў таго нованароджанага цяляці, колькі разоў падаў – Ларыса і не лічыла, амаль не еў і спраўляў патрэбы, натуральна, пад сябе. Выглядаў ён так дрэнна, што яна забіла трывогу і выклікала ўрача ўзяць кроў на аналіз. Яго даб’е найменшая прастуда, сказаў урач, лейкацыты ўпалі ніжэй няма куды; яна скончыла даваць тыя пілюлі, хутала яго ў шалікі ды цёплыя вязаныя кофты, як калісьці Светку пасля чарговай ангіны, і міжволі шкадавала, а ён зрабіўся пакорлівым і бездапаможным, пазіраў на яе выцвілымі згусткамі эмалі ды шаптаў сваё «данке шён». Неўзабаве крыху акрыяў, але быў яшчэ кволы і пастаяна падаў – а падаў жудасна: аднойчы так грымнуўся ўсім целам на спіну, што яна думала – усё, канец, але абышлося. Страшны, як гогалеўскі мярцвяк, увесь у барвовых і чорных плямах (сінякі з-за дрэннага кровазвароту не сыходзілі), ён увесь час ірваўся кудысьці бегчы, зноў падаў і разбіваўся ў кроў. І яна змучылася канчаткова, бо падняць яго адна не магла: цяжкі, як мех з мукой, і, як мех жа, бездапаможны, сам ён аніколькі ёй не дапамагаў. Потым ужо здагадалася крэсла падстаўляць, каб ён мог рукамі ўхапіцца, а яна ў гэты час яго прыўзнімала, так і перасоўваліся па доме двухспіннай істотай з крэслам у галавах.

      А пазней ён адужаў ужо настолькі, што ўсё намагаўся выслізнуць на вуліцу, вось тады і адбыўся той выпадак, генеральная, так бы мовіць, рэпетыцыя сённяшняга. З яе дапамогай ён уставаў, дапаўзаў да сваёй канапкі ў гасцёўні, там яна яго пакідала, а сама завіхалася па гаспадарцы, абсалютна ўпэўненая ў тым, што ён занадта слабы, каб куды-небудзь ісці. Пралічылася. Яна прыбіралася на другім паверсе, Ральф адправіўся ў лес па дровы і забыў замкнуць дзверы; была ранняя вясна, пачынала цямнець. Тады Ганс, згубіўшы па дарозе чаравік, здолеў дайсці да канца вёскі, дзе зваліўся ў калюжыну на абочыне, ну а падняцца самастойна, зразумела, не мог. Па гэтым чаравіку, што валяўся пасярод вуліцы, Ларыса яго і знайшла, а з дапамогай шляхетнага спадара, што праязджаў міма, паставіла на ногі; дарэчы, ёй каштавала немалых высілкаў расціснуць пальцы яго правай рукі, у якой ён трымаў кол, верагодна, вырваны з чыёйсьці агароджы. Усё гэта яна расказала тады ўрачу ў лякарні, не забыўшы дадаць, што ў іх пабывалі судовыя медыкі ды адвакат, якія пацвердзілі неабходнасць

Скачать книгу