Дараванне. Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дараванне - Коллектив авторов страница 16

Дараванне - Коллектив авторов Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

падлогу ўпаў сшытак у скураным пераплёце. Яна адкрыла вокладку з залатым гатычным цісненнем і пачала чытаць, з цяжкасцю разбіраючы почырк.

      «12 снежня 2003 года.

      Сёння так і не змог успомніць, як завуць прадаўшчыцу з мясной лаўкі, а я ж шмат гадоў тут пастаянны кліент. Затое перажытае калісьці ў той краіне паміж Польшчай і Расіяй усё часцей прыходзіць у снах і бачыцца так яскрава, як быццам бы адбылося ўчора. Вось і хачу ўсё запісаць, пакуль мая памяць не здрадзіла мне канчаткова.

      Мне было 17 гадоў, калі я атрымаў павестку з’явіцца ў ваенную камендатуру з усімі дакументамі для праходжання службы па абароне Рэйха ад ворагаў. Так, у сорак чацвёртым пачалі ўжо прызываць семнаццацігадовых. Мой аднакласнік Эрхард атрымаў такую ж павестку на два месяцы раней. Ён не пайшоў у камендатуру, і быў затрыманы супрацоўнікамі службы Імперскай Бяспекі. Яго абвінавацілі ў здрадзе Рэйху. Больш Эрхарда ніхто не бачыў. Зніклі таксама ягоныя бацькі. Я вельмі любіў сваю маці, таму пайшоў у камендатуру.

      Падрыхтоўка да фронту не была доўгай. Бянтэжыла, што нават страляць я як след не ўмеў: патронаў на стрэльбы амаль не давалі. Затое маршыраваў выдатна. Фельдфебель, які выдаваў мне форму, уздыхаў: «Надышоў час, калі ў войска прымаюць такіх, як ты, недаробкаў».

      12 мая 1944 года я прыбыў у мотапяхотную дывізію, дыслацыраваную ў рэйхскамісарыяце Остланд. Ехаў туды ў асветленым свечкамі вагоне, электрычнасці не было. Мае новыя сябры добра ігралі на губным гармоніку. Вывучыў песню «Вахта на Рэйне»…»

      Яна села на ложак Ганса, бо не тольк мазгі, але і ногі раптам зрабіліся ватныя. Стала чытаць далей.

      «5 сакавіка 2004 года.

      Мой сын Ральф нарэшце ажаніўся. Прывёз жанчыну з той самай краіны. Калі я ўбачыў яе, аслупянеў: яна проста неверагодна падобная да Зосі! Цяпер успаміны наведваюць мяне амаль кожную ноч. Спазмы сціскаюць горла, не даюць дыхаць. Зося, першае і адзінае маё каханне…

      … Які страшны тут лес! Чорны, пахмурны. Мне расказалі: восенню 1941-га на гэтым месцы, за два кіламетры ад бліжэйшага горада, за ваенным аэрадромам расстрэльвалі яўрэяў. Пра гэта мне паведаміў радавы Фішар, даўні ўдзельнік Vernichtungskrieg. Як гэта адбывалася? Яўрэяў дастаўлялі з гета на машынах і пешшу. Ля краю ямы яны мусілі распранацца. Усяго тут ляжалі некалькі тысяч «расава непрымальных». Паўгода таму яр раскапалі, трупы спалілі. Фішар лічыць, што фюрэр праявіў незразумелую слабасць, прымусіўшы іх корпацца «ў гэтым смярдзючым дзярме», як ён выказаўся: смурод над раскапаным могільнікам стаяў страшэнны. Трупы палілі па начах на вялізных вогнішчах. Калі яўрэяў знішчылі па загадзе фюрэра, пытаўся я сам ў сябе, дык чаму ліквідацыя могільніка адбывалася ўночы? Ці значыць гэта, што мы – злачынцы? Але задаваць такія пытанні ўслых недапушчальна…»

      Адчыніла акно – ёй раптам перастала хапаць паветра. Наступны запіс быў зроблены іншымі чарніламі, почырк яшчэ менш разборлівы.

      «19

Скачать книгу