Дараванне. Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дараванне - Коллектив авторов страница 12

Дараванне - Коллектив авторов Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

ладзіць на яе радзіме ў такіх вось сумных выпадках, прычым колькасць страў і пітва расцэньваецца ўдзельнікамі як прама прапарцыянальная ступені смутку гаспадароў…

      На магіле Эльзы Ганса не было. Яна раптам адчула, як стамілася за гэты моташлівы дзень, і прысела ля помніка, аглядаючы абсаджаныя нізкім стрыжаным ядлоўцам суседнія пліты. Кожная магіла – маленькі дагледжаны садзік з абавязковымі кустамі руж, ліхтарыкамі ды лампадкамі, з белымі фігуркамі анёлаў. Як гэта не падобна да месцаў спачыну яе родных! Нават неба над тутэйшым некропалем эмалева-блакітнае, як на старажытных мазаіках у Эрмітажы Байройта; там, дзе пахавана яе маці, неба амаль заўжды даждлівае, гнілое, яно давіць на плечы і спараджае ў жыхарах правінцыйнага гарадка сератанінавы голад і дэпрэсію, традыцыйны айчынны зыход з якой вядомы: п’янства. Але тутэйшая вытанчанасць не кожнаму па кішэні. Для Ганса месца побач з жонкай даўно аплочана; руплівая нямецкая зямля, патрабуючы выканання дагавора, прасела вунь з аднаго боку магілы – там, дзе мусіць стаяць труна. Выплаты за месца пад ласкавым баварскім сонцам працягваюцца і пасля смерці: па новым законе сваякі нябожчыка аплочваюць арэнду зямлі на трыццаць гадоў наперад, а не на дваццаць, як было раней, бо ў сучаснай экалогіі з-за змяненняў мікрафлоры глебы труп за такі кароткі тэрмін не паспявае згніць – і гэта падлічана з той халоднай дакладнасцю, ад якой у яе, Ларысы, пры ўсёй яе нянавісці да айчыннага бязладдзя, проста мароз па скуры. Адразу ж бярэцца плата за дэмантаж помніка: калі праз трыццаць гадоў родзічы раптам уздумаюць нахабна змяніць месца жыхарства, не папярэдзіўшы царкву (чаго, зразумела, ніколі не здараецца), той не давядзецца адшукваць іх. Сёлета Ральф атрымаў ветлівы ліст-напамінак, што аплочаны час скончыўся і трэба альбо плаціць далей, альбо знішчыць помнік маці ды прадаставіць месца больш заможным нябожчыкам: за 5 гадоў 100 еўра, за 10 – 200 еўра і г. д. Так што, спадары турысты, падарожнікі за цудам, калі вы ўбачыце ў «брацкай магіле», то бок у звальнай яме, якая маецца на ўскрайку некаторых еўрапейскіх могілак, скінутыя туды экскаватарам косткі – нічые, дык ведайце: гэта костачкі рускіх, беларускіх, украінскіх жанчын, якія адважна кінуліся са сваёй пахмурнай радзімы на пошукі гламурнага шчасця або ўсяго толькі сытага жыцця…

      Яна вярнулася ў вёску і прыпаркавала машыну ля ганка. Што ж, напэўна, не застаецца нічога іншага, як тэлефанаваць у паліцыю. Калі Паўль, які жыў па суседстве, знік у ноч на Хэлоўін (яна гэта дакладна запомніла, бо дзеці ў касцюмах вядзьмарак стукаліся ў дамы, збіралі ў мех ласункі), справа таксама скончылася паліцыяй. Ноччу выпаў першы снег, а раніцай паліцэйскія знайшлі скарчанелы труп Паўля. Увечары яго брат, таксама досыць пажылы спадар, замкнуў дзверы і лёг спаць. Хто мог уявіць, што хворы вылезе праз французскае акно! Гэтыя вар’яты часам такія хітрыя і вынаходлівыя, калі хочуць выслізнуць з хаты, узяць хаця б сённяшняе здарэнне з Гансам. Зрэшты, Паўля шукаць доўга не прыйшлося:

Скачать книгу