Дараванне. Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дараванне - Коллектив авторов страница 14

Дараванне - Коллектив авторов Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

бабулю з манікюрам і прычоскай ад моднага парыкмахера, яны тут усе ў семдзесят год яшчэ ў гольф гуляюць, вось прыступка, асцярожна, не бойся, я трымаю цябе, цяпер па адной назе ў ванну, цішэй, не паслізніся. Усё гэта яна гаворыць старому па-беларуску, даўно засвоіла манеру размаўляць з хворым на роднай мове. Яна дагэтуль не можа з дакладнасцю сказаць, ці разумее яе Ганс; ён не выяўляе ні здзіўлення, ні раздражнення, а паслухмяна садзіцца за стол, варта ёй паклікаць: «Ганс, абедаць!» – і сам пачынае распранацца, як толькі яна скамандуе: «Мыцца!» Цяпер, Гансушка, па адной назе асцярожна на падлогу, ды не спяшайся ты, гора маё, паспееш злопаць сваё печыва, і да чаго ж, Божухна, можа дайсці чалавек. Ну, паглядзі ж на сябе, эх, калі б ты хоць памятаў, дзе зарабіў вось гэта ўпрыгожанне!

      На сцягне Ганса цямнее вялізны лілова-чорны сінячышча – вынік адзінокай прагулкі. Прыляцеўшы ўмомант на месца, дзе ён ляжаў на зямлі (усяго некалькіх метраў не дайшоў да глыбокага яра), – там яго знайшла нечаканая выратавальніца, якая аказалася этнічнай немкай з Сібіры, – Ларыса звярнула ўвагу на тое, што ў правай руцэ Ганс моцна сціскае драўляную калодку для абутку. Ну, раскажы, навошта табе тыя палкі, калодкі? Навошта выломліваеш перакладзіны з ложка? Куды ўвесь час уцякаеш? Чым табе дрэнна дома, з намі? Пачакай, вось заўтра адвязём цябе туды, адкуль так проста не збяжыш… Яна нацягвае на жоўтую зношаную скуру трусы-памперсы (цяпер ужо і днём: пасля тыдня ў лякарні Ганс канчаткова забыў, дзе ў доме прыбіральня, і вось зараз, у сувязі з павелічэннем нагрузкі па догляду хворага, ёй, напэўна, далі б другую групу, у якой адмовілі раней). Надзявае старому шкарпэткі, споднікі, спартовыя штаны (ад штроксавых, якія насіў да лякарні і якіх прыкупілі некалькі пар новых – дарагія, заразы, – ад штроксаў давялося адмовіцца: ён развучыўся спраўляцца з маланкай і гузікам, так і выходзіў з клазета з расшпіленай шырынкай, добра яшчэ, калі зморшчаны адростак не вывальваўся пры гэтым вонкі), кашулю, швэдар – ну вось і справіліся. Ральф пагаліў бацьку, а яе знаёмая з Эбенсфелда падстрыгла яму пазногці спецыяльнай машынкай: з-за шматгадовага грыбка нажніцы іх не бяруць. І, агледзеўшы пасвяжэлага і быццам бы нават памаладзелага Ганса, яна прынялася збіраць яго рэчы.

      Тыдзень таму яны з Ральфам прынялі рашэнне змясціць хворага ў дом састарэлых – пасля падзей 9 мая гэта паўстала з усёй незваротнасцю. Пакуль што на дваццаць адзін дзень: тэрмін яе штогадовага адпачынку з захаваннем аплаты, які прадастаўляе нямецкая дзяржава таму, хто даглядае цяжкахворага. А потым, калі адпачынак скончыцца, хутчэй за ўсё, яны назаўжды аформяць старога ў багадзельню. «Вось бачыш, як добра, што табе не далі другую групу па доглядзе, з ёй і аплата ва ўстанове вышэйшая!» – задаволена казаў Ральф, і яна ў які ўжо раз падзівілася таму, як лёгка яны знаходзяць падставы для шчасця: зэканоміў 100 еўра – вось табе і свята! А Ральф так разышоўся, што павёў яе ў кавярню і нават заказаў шампанскае, – зразумела, тое, што пад гэтым разумеюць яе суайчыннікі, бо сапраўднае Шампанскае (Champagner)

Скачать книгу