Дараванне. Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дараванне - Коллектив авторов страница 10

Дараванне - Коллектив авторов Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

ён абавязаны аплаціць гэтую паслугу. Цяпер кветкі на магіле (а таксама іх кампазіцыі, прыкладам, на Пасху) садзіць яна, жонка Ральфа. Анелізе, хатняя гаспадыня, наведвае бацьку адзін раз на год – на дзень яго нараджэння. Прыносіць пачак пячэння. Ва ўсе астатнія дні яна, пазбаўляючыся ад залішняе вагі, ходзіць на праменад, наразаючы кругі вакол вёскі, пры гэтым як мінімум тройчы праходзіць міма бацькоўскага дома, але ніводнага разу не зайшла праведаць старога. А бяздзетная Барбара, якая жыве ў Эбенсфелдзе, удачарыла дзяўчынку з Румыніі, актыўна займаецца дабрачыннасцю: кіруе грамадскай арганізацыяй, што збірае адзенне для сірот з былых сацыялістычных краін, раздае інтэрв’ю газетам. Свайго бацьку яна не наведвае нават у дзень нараджэння.

      Ларыса перабегла праз двор і ўжо зусім была сабралася пастукаць да Анелізе, але своечасова адхапіла руку: тая можа напісаць скаргу, і тады за нядобрасумленны догляд хворага яе, бяспраўную, па сутнасці, эмігрантку, хоць і жонку нямецкага грамадзяніна, што пабралася з ім шлюбам у законным да апошняга вітража мясцовым Ратхаусе, могуць пазбавіць і тых 200 еўра, якія яна атрымлівае як сядзелка. І яна зрабіла выгляд, што проста разглядвае дрэўца магноліі з буйнымі ружовымі кветкамі – натуральна, дарагушчае (не, калі Ганс завітаў бы сюды, дык хутчэй памёр бы на ганку, чым трапіў у дом!), – а потым зноў пабегла па вуліцы, але апамятавалася: машына! Старэнькі «фальксваген» Ганса завёўся імгненна і нібыта завіляў радасным дымком, як сабака хвастом, – сабака, што адпраўляецца на пошукі гаспадара. Нібыта адчуваў, за якой-такой патрэбай яго выганяюць зараз з гаража. Павольна – а сэрца калацілася – яна пакаціла звыклым шляхам, які пераадольвала рэгулярна па суботах і нядзелях: у гэтыя дні працавала пасудамыйкай у адным з рэстаранаў Эбенсфелда (па выхадных Ральф сам у стане даглядаць свайго бацьку). Дарэчы, яе напарніцы па кухні – расіянка з дыпломам філолага ды ўкраінка, якая ў сваёй краіне была журналісткай, такая вось гуманітарная кампанія; разам яны абмяркоўваюць стыль Макса Фрыша і эстэтыку Пруста, не забываючы пры гэтым да бляску начышчаць грыль-скавароды мыйным сродкам. Тут, у баварскай глыбінцы (хоць і не менш, чым вялікія гарады, цывілізаванай ды дагледжанай – даўно і трывала), знайсці калі-небудзь працу па спецыяльнасці шанцаў няма ні ў адной з іх – вось дзяўчаты і адводзяць душу ў інтэлектуальных размовах. А што ім яшчэ застаецца: іхнія мужы, яна можа галаву даць на адрэз, і блізка не ведаюць, хто такі Макс Фрыш.

      Квітнеючыя элізіумы палісаднікаў засталіся ззаду. Яна ехала цяпер уздоўж поля, на краі якога расло незвычайнае раскідзістае дрэва, якое так ўразіла яе калісьці: плоская крона нібыта распадалася на дзве часткі і нагадвала гіганцкага трапяткога матыля, які вось-вось узляціць, а магутны ствол утвараў нешта накшталт сядзення. Потым, калі падышла бліжэй, яна зразумела, што кроне прыдадзена патрэбная форма майстарскімі нажніцамі. Дрэвы тут злоўленыя ў палон цывілізацыяй – мажліва, таму яны не выпраменьваюць святла; там, у

Скачать книгу