Мясцовы час. Алесь Аркуш

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мясцовы час - Алесь Аркуш страница 5

Мясцовы час - Алесь Аркуш

Скачать книгу

застаршыў і ўзяў на ўлік. Каб неяк ад гэтай гісторыі аддаліцца, Мудроў зьехаў са сваім сябруком паэтам Алегам Мінкіным працаваць на будаўніцтва нафтаправодаў – спачатку ў Калмыкію, а затым у Цюмень. Праўда, і ў Цюмені ён не схаваўся ад пільнага вока камітэту – да яго прыходзілі адпаведныя людзі і праводзілі адпаведныя гутаркі.

      Мудроў якраз прыехаў у адпачынак на радзіму. Ён з прагнасьцю акунуўся ў мясцовае культурніцкае жыцьцё – хадзіў да Воюша, удзельнічаў у археалягічных раскопках, зьбіраў па кватэрах подпісы за беларускамоўныя клясы, ну і перадусім наведваў паседжаньні «Крыніцаў», дзе чытаў свае творы, напісаные ў далёкіх камандзіроўках. Мы неяк хутка зь ім сышліся і бачыліся амаль штодня.

      Напярэдадні яго вяртаньня ў Цюмень мы вырашылі зрабіць фатаздымак на памяць. Такі клясычны, якія любілі рабіць у фотасалёнах «маладнякоўцы» ў 20-х гадах. Фотастудыю выбралі на наваполацкай вуліцы Якуба Коласа. Схадзілі, сфатаграфаваліся. Пасьля чаго пайшлі да Арлова глядзець футбол па тэлевізары. Мудроў быў заўзятым аматарам футболу, а я пайшоў хутчэй дзеля кампаніі. Пасьля матчу Мудроў чытаў нам свой новы аповед «Кантакт». Гэта было фантасмагарычнае апавяданьне пра кантакт галоўнага героя з іншаплянэтнікамі. Вясёла-трагічнае. Мудроў, чытаючы свой твор, час ад часу камэнтаваў падзеі аповеда, гучна рагатаў і паўтараў: «Так і магло быць насамрэч!» Арлоў таксама шчыра сьмяяўся. Затым папрасіў даць рукапіс яму, маўляў, для літстаронкі ў «Хіміку» аповед завялікі, таму трэба яго завезьці ў Менск. Неўзабаве тое апавяданьне і было надрукавана ў нядаўна заснаваным сталічным часопісе «Крыніца».

* * *

      Зь ліста Вінцэся Мудрова, дасланага з Улан-Хола, Калмыцкай АССР 6 кастрычніка 1987 г.

      Твой ліст я атрымаў – дзякуй! Асабліва мяне ўзрадаваў факт адкрыцьця ў Наваполацку беларускае клясы. Гэта сапраўды выклік 200 тысячам (насельнікі Полацка + Наваполацка) сучасных мясьцюхоў, патрыётаў уласнага трыбуха, якія зьлітнаю масаю піхаюцца ў нікуды! Цяпер толькі ня даць гэтай, няхай пакуль і мізэрнай, ясачцы згаснуць! Напішы, ці мяркуецца з боку «Крыніцаў» якая спамога ў гэтым дачыненьні, якія імпрэзы і г.д.

      Трэба абавязкова сабраць бібліятэчку беларускіх ксёнжак, дапаможнікаў, настольных гульняў. На Новы год пажадана павіншаваць кожнага вучня і вучаніцу паасобку. Карацей, трэ варушыцца. Дзякуй Богу, надышла часіна Дзеі. Гэта падарунак Гісторыі, і яго неабходна выкарыстоўваць.

* * *

      Колькі людзей сабралося на мітынг, цяжка было падлічыць. Улада дазволіла апазыцыйнае мерапрыемства каля помніка першай палатцы ў Наваполацку, а там не было вялікага адкрытага пляцу, таму людзі атачалі помнік, які ператварыўся ў трыбуну, з усіх бакоў. Людзей было – процьма. А яны ўсё ішлі і ішлі да палаткі з боку Маладзёжнай вуліцы.

      Мітынг апазыцыянэры прысьвяцілі кепскай экалёгіі ў горадзе – самай надзённай праблеме Нафтаграда. Не было ніякага сакрэту, што пратэстная акцыя была падрыхтаваная Сержуком

Скачать книгу