Мясцовы час. Алесь Аркуш

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мясцовы час - Алесь Аркуш страница 6

Мясцовы час - Алесь Аркуш

Скачать книгу

пякельную ноч.

      Нараджаюць мэлёдыі танныя:

      Дзьмуць у комінаў доўгія пальцы,

      Дзьмуць да чырвані пацерак-воч.

      Іх музычны імпэт без падману —

      Не жартуюць браты-блюзьняры.

      Уздымаюцца клубы туману,

      Тлум цярушыцца на ліхтары.

      Што паперныя столі і дахі!

      Тлум укрые таксама і нас.

      Тлумны час, як заўсёды, ня ў час.

      І мацнеюць мэлёдыі жаху,

      І цярушацца пёрамі птахаў —

      Вар’яцее атрутны джаз.

* * *

      На адным з паседжаньняў «Крыніц» вырашылі, што пара выходзіць на шырокую аўдыторыю і заснаваць курсы беларусазнаўства. У якасьці пляцоўкі абралі наваполацкую гарадзкую цэнтральную бібліятэку, з кіраўніцтвам якой мелі даўнія шчыльная кантакты. Адкрыцьцё курсаў заплянавалі на пачатак кастрычніка. Ганаровым госьцем запрасілі Янку Брыля.

      Брыль прыехаў у Наваполацак ажно на некалькі дзён. На аўтавакзале мы сустракалі шаноўнага госьця пісьменьніцкай дэлегацыяй, праўда, без аркестра і ганаровай варты, – Сокалаў-Воюш, Ірына Жарнасек, Навум Гальпяровіч і я. Адвялі ў мясцовы гатэль «Беларусь» і пасялілі яго там. Увечары ўся крынічанская тусоўка сабралася на «кансьпіратыўнай» кватэры ў Воюша. У вялікім пакоі гаспадары накрылі сталы і наладзілі знакаміты пачастунак. Янка Брыль быў душой кампаніі. Сьпяваў песьні, згадваў розныя забаўныя гісторыі, чытаў вершы. Пагулянка доўжылася да позьняга вечара. Правесьці Брыля ў гатэль даручылі мне. Па дарозе ён распытваў мяне: адкуль я, зь якіх мясьцінаў мае крэўныя. Затым неяк, ці то са спачуваньнем, ці то зь ветлівасьці, асьцярожна сказаў, што і раней сустракаў Аркушаў у Беларусі. Гэтая ягоная далікатнасьць мяне моцна расьсьмяшыла і я прызнаўся, што Аркуш – мая «нацдэмаўская» мянушка. Ён спыніўся і ўжо сваім звыклым голасам спытаў: «А як тваё сапраўднае прозьвішча?» «Козік, але мне падалося, што гэта не зусім падыходзіць для літаратурнага імя, таму я ўзяў псэўданім», – патлумачыў я старэйшаму калегу. І тут Брыль пачаў мяне пераконваць, што Козік вельмі мілагучнае і сэнсоўнае беларускае прозьвішча. Зноў спыніўся і чарговы раз спытаў: «А ты ведаеш, што значыць па-польску Козік?». «Ня ведаю», – прызнаўся я. «Сьцізорык», – выдыхнуў Брыль, нібыта паведамляючы мне вельмі сур’ёзную рэч. На гэтым абмеркаваньне маіх крэўных і прозьвішча спынілася і Брыль пачаў распытваць пра полацкае літаратурнае жыцьцё.

      На наступны дзень усе сабраліся ў наваполацкай бібліятэцы. Было ўрачыста. Акрамя Брыля на адкрыцьцё курсаў прыехаў тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі. Нашая школа беларусазнаўства атрымала назву «Курсы беларускай мовы, культуры і гісторыі». Кіраўніком курсаў прызначылі Лявона Баршчэўскага.

      Але на гэтым мы не разьвіталіся зь Янкам Брылём. На наступны дзень было прызначана паседжаньне «Крыніцаў». Збор быў самы поўны, з запрашэньнем і мастакоў, і музыкаў. Зь «Мясцовага часу» прысутнічалі два Алесі – Кузьмін і Сьвідрыцкі, а таксама іншыя музыкі – Ален і Аніса. З мастакоў – Сяржук Цімохаў і ягоная жонка

Скачать книгу