Мясцовы час. Алесь Аркуш

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мясцовы час - Алесь Аркуш страница 8

Мясцовы час - Алесь Аркуш

Скачать книгу

мы пагрузілі тэлевізар на дзіцячыя саначкі і пакацілі набытак ад крамы «Арбіта» да нашага з Тацянай інтэрната. Цэлы вечар глядзелі целік. Ясная справа, пад выпіўку, закуску, жарты і сьпевы Сержука.

* * *

      Прыходзілі да мяне Кузьмін са Сьвідрыцкім, прыносілі тэксты да новага альбому, напісаныя па-расейску. Папрасілі перакласьці на беларускую. Тэксты мяне зьдзівілі. Нейкай сваёй духоўнасьцю, як бы гэта ні гучала дзіўна ў адносінах да рок-паэзіі. Нячаста пачуеш, каб рокеры сьпявалі пра сэнс жыцьця, пра шлях дамоў, пра сваю любімую ўскраіну, пра тое, каб было ня сорамна сказаць: я жыў! Паабяцаў, што зраблю пераклад.

      Праз пару дзён аказалася, што перакласьці трэба як мага хутчэй: Кузьмін патэлефанаваў і папрасіў прысьпешыць працу, бо музыкі мусяць на наступным тыдні ехаць у Мазыр на студыю гурта «Адлюстраваньне», каб запісаць свой чацьверты альбом.

      Празь некалькі дзён Кузьмін прыехаў забіраць пераклады. З сабой ён меў «рыбу» зусім сьвежай песьні. Тэкста практычна не было. А песьню трэба запісаць заўтра. Кузьмін зь вінаватым выразам на твары працягнуў мне аркушык з вучнёўскага сшытка. На ім было накрэмзана ўсяго некалькі радкоў.

      – І гэтую песьню вы заўтра будзеце запісваць у студыі? – са зьдзіўленьнем усклікнуў я.

      – Спадзяюся, да вечара гэта будзе сапраўдная песьня.

      Кузьмін мне падаўся авантурыстам. Як можна запісваць тое, што толькі нарадзілася і яшчэ не абкатанае, не праверанае часам.

      – І што, мне проста вось зараз трэба напісаць тэкст? – гэта было ўжо рытарычнае пытаньне.

      – Так, – Кузьмін лічыў такую сытуацыю цалкам нармальнай, маўляў, усё вартаснае нараджаецца экспромтам.

      – І колькі я маю часу? – гэтае пытаньне было наогул шызафрэнічным.

      – Ня больш за гадзіну. Бо празь дзьве гадзіны мусім пачаць рэпэтыцыю.

      Мы разам селі на канапу, і я на каленях пачаў пісаць.

      За лясамі, ўзгорамі,

      За сівымі зорамі

      Ягадай нясьпелаю

      Сьпіць краіна белая.

      З поўняй разьмінулася,

      Хмарай загарнулася,

      Голас пахаваўшая,

      Волю не пазнаўшая.

      А была шляхетнаю,

      Гонарам адметная,

      Моцная і вольная,

      Да навукі здольная.

      Нашай ускраіна была!

      Аблокі гоне вецер-гун,

      Забыўся ён, што ёсьць

      Пярун, Забыўся, што чакае нас

      Сурмы працяглы сьпеўны час.

      Мой сын маўчыць, маўчу і я:

      Навокал скрозь – калёнія.

      Калее ў студзеньскай вадзе

      Пярсьцёнак згубленых надзей.

      Праз паўгадзіны тэкст быў гатовы. Я працягнуў яго Кузьміну. Той узяў аркушык і пачаў чытаць, напяваючы радкі. Я думаў, што апошні слупок Кузьмін забракуе, бо задужа ён атрымаўся палітычным, але, на маё зьдзіўленьне, Фула сказаў, што ўсё вельмі добра і заўтра яны гэта запішуць у студыі.

      Песьня

Скачать книгу