Мясцовы час. Алесь Аркуш

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мясцовы час - Алесь Аркуш страница 9

Мясцовы час - Алесь Аркуш

Скачать книгу

абранаму шляху.

      – Вы хочаце разгадаць, хто я насамрэч? – ціха спытаў незнаёмец.

      – Я думаю, вы мне самі пра гэта паведаміце, – хваляваньне, якім быў апанаваны суразмоўца, перадалося і мне.

      – Адразу хачу папярэдзіць: не спрабуйце пра пачутае ад мяне напісаць у сваёй газэце. Для вас гэта будзе небясьпечна. Яны вам адпомсьцяць, – гэтыя словы выклікалі ў мяне лёгкае раздражненьне і ў галаве мільгнула думка: няўжо зноў натрапіў на вар’ята.

      – Вы гаворыце нейкімі загадкамі. Хто яны? І навошта тады хочаце гэта распавесьці?

      – Сілы д’ябла. Яны і зараз сочаць за намі. Вунь бачыце, у тым куце, пад бэзам, сядзіць рэспэктабельны «дзядок»? Газэту чытае. Гэта якраз ён арыштоўваў мяне і катаваў. Думаеце, ён выпадкова тут апынуўся? Цікава іншае… Гэты «дзядок» даўно на пэнсіі, але, паглядзіце, усё роўна пры выкананьні. Хаця, можа, тут у яго ўласная справа, бо трэба замятаць сьляды.

      Незнаёмец пасьміхнуўся куточкамі вуснаў і прымружыў вочы.

      – Вы не адказалі на другое пытаньне: навошта хочаце мне гэта распавесьці?

      – Сёньня пра гэта пісаць нельга. Так будзе лепш і для мяне, і для вас. Але прыйдзе час і вы напішаце… Прынамсі, я веру ў гэта.

      Частка другая

      Патэлефанаваў Алесь Кузьмін і паведаміў неверагодную навіну: «Мясцовы час» запрасілі на рок-фэст у Польшчу. Фэстываль ладзілі ў Беластоку, ён меў дзіўную назву «Басовішча» і яго арганізатарам выступіла Беларускае аб’яднаньне студэнтаў. Гэта было першае «Басовішча».

      – Ну і як мы туды трапім? – адразу пасьля пачутага спытаў я Кузьміна. – Гэта ж трэба, напэўна, процьму дазволаў атрымаць.

      – Усе бюракратычныя пытаньні бярэ на сябе Наваполацкі гаркам камсамола. Мы нібыта ад яго едзем у творчую камандзіроўку. Нам і камандзіровачныя пасьведчаньні выпішуць. Я аб усім ужо дамовіўся. Так што давай свой пашпарт, зараз ім занясу.

      Кузьмін проста сьвяціўся ад шчасьця. На пачатку 90-х мы пасябравалі зь менскай камандай Лявона Вольскага «Мроя», якая таксама была запрошаная на фэстываль. Сярод запрошаных быў і Сяржук Сокалаў-Воюш. Таму атрымлівалася добрая кампанія.

      «Мясцовы час» паціху набіраў папулярнасьць – некалькі разоў выйграў радыйныя хіт-парады «Беларускай маладзёжнай», постары полацкага гурта надрукавалі газэта «Чырвоная змена» і дзіцячы часопіс «Бярозка». Дзьве песьні гурта – «Вартаўнік» і «Будзе так» – трапілі на складанку хіт-параду «Беларускай маладзёжнай», якую фірма «Мэлёдыя» выдала на вініле. І вось запрашэньне на сапраўдны рок-фэст, які праходзіў, праўда, не ў Вялікай Брытаніі, а ў Польшчы, але ўсё роўна за мяжой.

      Амаль усе запрошаныя на «Басовішча» зь беларускага боку – рокі поп-музыкі, барды, журналісты – выправіліся на фэстываль на адным турыстычным аўтобусе. Ужо за менскай кальцавой музыкі пачалі адзначаць падзею. Мяне прыемна ўразіла, што Алесь Кузьмін абсалютна не ўжываў алькаголю. Я таксама не ўжываў моцных напояў,

Скачать книгу