Мясцовы час. Алесь Аркуш

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мясцовы час - Алесь Аркуш страница 7

Мясцовы час - Алесь Аркуш

Скачать книгу

для таленавітых дзяцей. Яны сябравалі і зь дзяцінства рыхтаваліся стаць мастачкамі. Рыта стала кніжным графікам, а Тацяна мастачкай па тканінах і габеленшчыцай. Некалькі сьвятаў мы адзначалі ў агульнай кампаніі. Пры першым знаёмстве Тацяна мне сказала, што ёй вельмі падабаюцца мае вершы, і нават прадэклямавала адзін зь іх. Мяне гэта надзвычай уразіла, гэта быў першы выпадак у маім жыцьці, калі незнаёмы мне чалавек прачытаў па памяці мой верш. Калі яна любіць мае вершы, то, магчыма, палюбіць і мяне, – з надзеяй падумалася мне той хвілінай. Мы пабраліся шлюбам праз тры месяцы пасьля першага знаёмства. Любім нават жартаваць, што да вясельля бачыліся ўсяго некалькі разоў. Праз восем месяцаў пасьля вясельля ў мяне выйшла першая кніга. Празь дзевяць месяцаў у нас нарадзіўся першы сын.

* * *

      Неяк, калі ўсе пасыходзілі з кватэры Воюша і я застаўся з гаспадаром сам-насам, то выказаў яму прапанову распачаць на Полаччыне ўласнае кнігавыданьне. Для пачатку заснаваць літаратурны альманах. На той час у Менску пачалі зьяўляцца, праўда, падпольна, безь якіх-кольвечы рэгістрацыяў і ўзгадненьняў, грамадзка-палітычныя і літаратурныя пэрыёдыкі. А таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», да якога мы з Воюшам таксама належылі, пачало выдаваць альманах «Літаратура». Воюш ня вельмі загарэўся гэтай ідэяй.

      – Вось ты гэтым і займіся, – сказаў ён жартаўліва.

      Ягоны блазнаваты стыль паводзінаў напачатку ставіў мяне ў тупік. Я так і ня мог даўмецца: ці гэта ён кажа сур’ёзна, проста ў такой жартаўлівай форме, ці блазнуе і гэтыя ягоныя словы нічога ня вартыя.

      – Добра, я гэтым займуся. Балазе, ужо маю прапанову заснаваць такі пэрыёдык на Полаччыне. Ёсьць людзі, якія мне дапамогуць з друкам.

      – Ну і цудоўна! – Воюш ня стаў распытваць і ўдакладняць, што гэта за людзі.

      – Спадзяюся, што ты мне дасі свае творы для друку.

      – Абавязкова! Дарэчы, ёсьць у мяне што табе прама зараз прапанаваць. – Воюш пачаў перабіраць на сваім стале паперы, узяў у рукі звычайны вучнёўскі сшытак і працягнуў яго мне.

      На вокладцы было напісана ўжо добра знаёмым мне воюшаўскім почыркам: «Сяржук Сокалаў-Воюш. Раніца Рэспублікі. Міні-п’еса». Нядаўна Воюш пачаў працаваць загадчыкам літаратурнай часткі Віцебскага драматычнага тэатру, таму і захапіўся драматургіяй.

      – Дзякуй! То з гэтага твору і пачнем першы нумар «Ксэракса Беларускага».

      – Як-як? – перапытаў Воюш. Яго відавочна зацікавілі апошнія мае словы.

      – Вырашыў назваць альманах «Ксэракс Беларускі». Ну, па аналёгіі з кніжкамі Багушэвіча «Дудка беларуская» ды «Смык беларускі». А слова «ксэракс» – як сымбаль падпольнага выданьня. Альманах жа будзе падпольны.

      Воюш засьмяяўся і выцягнуў правую руку з узьнятым вялікім пальцам.

      – Кляс! Так бы мовіць, пераемнасьць з папярэднікамі! У рэчышчы беларускай традыцыі!

      Вельмі апэратыўна адгукнуліся на мае просьбы даць свае тэксты ў новы літаратурны альманах Уладзімер Арлоў і Вінцэсь Мудроў. Арлоў прапанаваў

Скачать книгу