Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны страница 22

Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Раніца была туманная. Сонца ўзыходзіла ціха, туман разыходзіўся паволі. Жоўты лісток упаў уначы з клёна і ляжаў на вытаптанай траве. Міхалка ўстаў позна, ніхто яго не турбаваў.

      Ён стаяў каля кляноў і глядзеў на кляновы лісток – блізка восень! I туман стаіць доўга!

      Ён ляснуў пугай і выгнаў каровы. На дарожцы пры лесе стаяў Скуратовіч з сякерай у руках. Ён пачакаў, пакуль наблізіцца з каровамі Міхалка.

      – Нешта мы з табой заспалі сёння, – сказаў Скуратовіч. – Мусіць, нездароў я, што праспаў пару. Думаў устаць зацямна, жэрдак на плот спусціць некалькі. Аж ужо і сонца ўзышло. Раздумаўся. Вярнуся хіба дадому, a то яшчэ ляснік убачыць.

      «Ты ж не начаваў дома, толькі дадому варочаешся, – думаў Міхалка. – Хлусі сабе колькі хочаш, што мне да таго».

      Скуратовіч павалокся дадому, Міхалка астаўся адзін. Ён сеў на мяжы і сядзеў так доўга, нікуды не гледзячы. Ён устрапянуўся тады, калі ўбачыў перад сабою Зосю. 3 першага ж моманту яго ахапіла радасць. Ён аж кінуўся ёй насустрач:

      – Як ты мяне знайшла тут адразу? (Як быццам бы толькі яго аднаго магла шукаць Зося!)

      – Я ведаю, што ты павінен быць ужо тут з каровамі.

      Туман быў яшчэ густы, і крокаў за дваццаць мала што відаць было.

      – Я і прыйшла к табе, – адразу загаварыла Зося.

      – Мне вельмі нудна тут аднаму ў гэты час.

      – Я ведаю.

      – Як жа ты ведаеш?

      – У цябе ж бацька памёр… А майго бацьку і брата забілі бандыты.

      – Ну, я ведаю. Я рад, што ты прыйшла.

      – Рад? To ты павінен гаварыць мне праўду. Табе цяпер у Скуратовіча добра?

      – Лепш як было. Адно, што па бацьку нуджу.

      – А за што табе Скуратовіч дае ўсяго? Мусіць, ты нешта ведаеш пра яго і маўчыш?

      – Адкуль ты ведаеш, што ён мне дае ўсяго?

      – Усе гавораць, што ў вашых цяпер і сала ёсць і хлеба. Бачылі суседзі, як Скуратовіч раз увечары на ваш двор быў уз’ехаў, а пасля з воза мех у сенцы цягнуў. А ты памятаеш, як ты казаў мне тады, раней, што калі Скуратовіч дасць табе жыта, то ты і не скажаш нікому, дзе збожжа ў яго закопана.

      – Тое ж збожжа былі знайшлі, ты ж сказала.

      – А цяпер, мусіць, пра нешта яшчэ ведаеш і маўчыш?

      Міхалка збялеў і анямеў. Губы яго дрыжалі. I не таму ён так збянтэжыўся, што ўсвядомліваў сабе, у якую страшную справу ён уцягнён Скуратовічам. Ён яшчэ гэтага не мог ацаніць. Ён проста ў гэты момант быў падлоўлен Зосяй у хлусні, у патаемнай змове са Скуратовічам. Памаўчаўшы, ён пачаў гаварыць:

      – Я ведаю пра Скуратовіча. Ты думаеш, што быў пажар, то гэта ўжо і ўсё ў яго згарэла? Ён, можа, больш як палавіну ўсяго з поля склаў у лесніка Сцепуржынскага.

      Зося раптам змоўкла і пачала думаць. Міхалка нават заўважыў, што яна як бы нечага ўзрадавалася. От яна кінулася да яго і пачала трэсці яго за плечы.

      – To, значыцца, ты падумай добра, Міхалка,

Скачать книгу