Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны страница 19

Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны

Скачать книгу

загаварыў, хоць ціха, але ўсё адно біў словамі, як абухом:

      – Дзе ж ты так і навучыўся?! Ад каго ты так і пераняў?! Ты хітруеш, то ты хітруй, але чаго ты яшчэ з мяне здзекуешся, з старога чалавека? Я колькі жыву, то ніколі не бачыў і не чуў, каб у такія гады такая душа была ў дзіцяці! Ах, Божа мой, Божа! Да чаго ты тут мне гэты Толікаў ліст прыплёў і да чаго схаванае жыта!

      – Ну, я чуў…

      – Што ты чуў?!

      – Як чыталі Толікаў ліст…

      Міхалка гаварыў праз слёзы. Яно дрыжала і калацілася, гэтае дзіця! Каровы ўжо хадзілі па пожні. Скуратовіч прысеў на мяжу. Міхалка стаяў перад ім, як аслупянелы, мнучы ў пальцах сцябло сарванай травы. Ён бачыў, як Скуратовіч аддыхаўся: ён хваляваўся, а гады бралі сваё. Даўно не голеныя шчокі яго абвіслі, і вочы паміргвалі. Ён падсадзіў пальцы пад шапку і чухаў галаву.

      – To я табе пра хворага і галоднага бацьку не на жарты гаварыў.

      – Пачакайце, дзядзечка, я збегаю карову адвярну ад грэчкі.

      – Згарыць яна з грэчкаю разам! Ты ведай адно: не падслухоўвай больш і маўчы. Табе што! Твая справа – старана. А я дам бацьку хлеба і… дам, дам, усяго дам. От што, я каровы сам упарадкую, а ты на змроку падбяжы дадому і занясі сала. Ты ў мяне верна служыў, а сям’я цяпер у мяне стала малая – хопіць з мяне! I з цябе хопіць, у мяне тут жывучы. Я скупы ніколі не быў. На вецер не кіну, а чалавеку не пашкадую, калі таго бяда агорне. I ў вас бяда, і ў мяне гора. Цётка не вытрымала гэтай трасяніны. Яна і так была хваравітая, а такое няшчасце хоць каго ў магілу ўгоніць. Божа мой, Божа! Гэтаксама і твой тата.

      Ён так расчуліў Міхалку, што той ужо не саромеўся і не баяўся больш. Ён плакаў і нават нейкім слёзным енкам закрычаў на карову, бегучы да яе, каб выгнаць з грэчкі:

      – Куды-ы-ы, шэра-а-а-я-я?!

      Чорныя ад гразі і струпоў схуднелыя ногі яго мітусіліся з-пад шырокіх, падкасаных, парваных Скуратовічавых нагавіц, калі бег ён пад грэчку і назад. Як дробная падстрэленая птушка, падскочыў ён пад мяжу, дзе сядзеў Скуратовіч.

      – Каб я так жыў, што я нічога нікому не толькі гаварыць не буду, але і слухаць нікога, апроч вас, не буду, – застукаў ён кулачкамі па залатанай ім самім на грудзях і жываце рубашцы (усё Скуратовічавы неданоскі). – Бо я нічога і не ведаю, я нічога і не чуў Што ж я скажу, калі я не ведаю, пра што вы мне нават гаварылі і завошта на мяне крычалі. Мала што я пастаяў крыху пад дзвярыма.

      Скуратовіч сядзеў у глыбокім задуменні. Вельмі можа быць, што ў гэтыя хвіліны ён меркаваў: ці не зрабіў тут сам якой-небудзь памылкі. Прынамсі, калі праз хвілін пяць ён падняўся з мяжы і пайшоў, ён мармытаў сам сабе:

      – Чэрці яго ведаюць, гэтага малога. Ці ён вельмі хітры, ці я здурнеў перад гэтым дзіцём, старым будучы. Павяла мяне нячыстая сіла адразу бо! Трэба, можа, было як-небудзь інакш. Ах, ах!

      Надвечар ён паклаў у мяшок тры кавалкі сала і даў Міхалку:

      – На, сынку, занясі бацьку, няхай ён з голаду не ўмірае.

      Можа, ты таго не ведаеш пра свайго бацьку, што я ведаю. Ён хворы, яму дыхаць цяжка, ён нішчымніцаю

Скачать книгу