Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны страница 23

Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны

Скачать книгу

можа, гэта ён сам гэты бандыт з сваім Толікам разам. Можа, гэта яны па вёсках робяць пажары і нават нашу хату спалілі, і каб на іх ніхто не падумаў, то яны і сваё спалілі, а снапы ж іх у Сцепуржынскага!

      Грымаса хітрай радасці прайшла па Міхалкавым твары. Зося заўважыла гэта і штосьці хацела сказаць, але ён сам загаварыў:

      – Ну, калі гэта так, то я ж яго, гада, патрымаю ў сваіх руках. Заўсёды мы з табой яго баяліся, а гэта няхай ён нас баіцца. Захачу – дык скажу і пра гэта. Тады ён мяне пазнае. Бач, які далікатны са мной зрабіўся! Дагаджае мне. Я з яго яшчэ налуплю скуры! Ён яшчэ больш будзе даваць мне ўсяго.

      I ў гэтых Міхалкавых словах, і ў хітрай грымасе на яго твары была першая ўжо адзнака пачатку фармавання натуры. I грымасай, і словамі ён як бы зняважыў Зосю, як абліў яе холадам. 3 злосцю і варожасцю яна глянула на яго:

      – Нашто ты яму памагаеш, гэтаму бандыту! Гэта, напэўна, ён майго бацьку і брата забіў?

      – Хіба я яму памагаю?

      – Мяне ўчора следчы дапытваў – шукаюць тых бандытаў, што вёскі паляць і што камісара і майго брата з бацькам забілі. Следчы ў мяне пытаў, ці не ведаю я, хто на мяне вялікую злосць мае. Я падумала і сказала, што Скуратовіч. Я нагаварыла на Скуратовіча, хто ён такі… ну сам ведаеш, які ён з намі быў… Дык я і сама не ведаю, можа, гэта Толік майго бацьку забіў! Хто ж на мяне і майго бацьку злосць большую меў, як не ён! А тым часам, ты ж сам гаворыш, што ён у лесе хаваецца! Я хацела запытацца ў цябе, ці праўда, што ён у лесе. («Я шукаю, каб даведацца, хто забіў майго бацьку і брата» – такая фраза магла быць сказана ёю.) А калі ты гаворыш, што сам бачыў Толіка, што ён не ў арміі, а ў лесе, то гэта напэўна ён! А ты яму памагаеш, ты не гаворыш нікому, ты маўчыш! Яны людзей рэжуць і майго тату і… (Твар яе рвануўся ўсімі сваімі рысамі, яна аж заенчыла з плачу.) Ён стаў у позу. Гэта была смешная поза. Нейк адным плячом вышэй, няроўна, няспрытна, як птушанё. Напэўна, ён не ўсё слухаў, што нядаўна гаварыла Зося. Самага важнага ён, здаецца, не выслухаў.

      – Як гэта памагаю ім? – запытаў ён.

      – Яму трэба, каб ніхто пра гэта не ведаў, то ты і стараешся, каб ніхто не ведаў.

      Цяпер яму шмат што пачало рабіцца ясным. Ён абмяк.

      – Ідзі, куды трэба, і раскажы ўсё, што ведаеш пра Скуратовічаў.

      Ён як бы не слухаў. Сапраўды, ён не чуў гэтага. Ён маўчаў з паўхвіліны, аддаючыся вострай рабоце думкі.

      Пасля ён запытаў, бездапаможна, зусім па-дзіцячаму:

      – To што ж мне рабіць цяпер?

      – Я ж табе кажу, пайдзі, раскажы, што ведаеш.

      – А куды гэта ісці? Хіба ты са мной пойдзеш?!

      Ёй стала шкода яго. У гэтыя хвіліны яна была перад ім, як маці. Гэтае пачуццё ішло праз пачуццё іншае, праз варожасць і злосць на яго.

      – Ты ж Скуратовіча ненавідзіш… Добра, я з табой пайду.

      – Добра, ты мяне не пакідай аднаго… Ты тут пачакай, я заганю каровы на двор, і пойдзем.

      – Ты баішся пакінуць тут Скуратовічавых кароў?

      – Ну, то чорт іх бяры, няхай валочацца.

      У тую ж секунду яны рушылі ісці. Яны пайшлі полем, баючыся лесу. Ім абаім ужо здавалася, што Толік

Скачать книгу