Жонка на гадзiну. Андрэй Сідарэйка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Жонка на гадзiну - Андрэй Сідарэйка страница 3
З таго часу я з козамі не сябрую і ні пра што не дамаўляюся. Слова яны не трымаюць. А што тычыцца імунітэту, то цяпер мы з жонкай павышаем яго гарбузовымі семкамі. Вітамінаў у іх – не пералічыць.
P. S. Узяць каментар у казы аўтару не атрымалася. Ніхто не ведае, дзе яна знаходзіцца. Ды наўрад ці мы пачулі б ад яе праўду. А ці верыць Сідару, вырашайце самі.
Падарунак ад сэрца
Сямейныя гісторыйкі
Цюльпаны, ружы i мiмозы
Іх супакоілі. Прадаўшчыцу і Мішку.
Мішка, якога выводзілі з крамы Воўка і Колька, усё ж сказаў на развітанне некалькі слоў. Маўляў, няякасны напітак рэалізуюць, дзяруць немалыя грошы, а пасля сцвярджаюць, што людзей губіць вада.
– А я тут прычым? – апраўдвалася прадаўшчыца. – Якое прывозяць, такое і рэалізуем.
Прадаўшчыца была мілавіднай, сярэдніх гадоў жанчына.
– На Вас зірнуць, то Вы нічога, а людзей дык дурыце, – сказаў у дзвярах Мішка.
– Усе вы так, мужчыны, кажаце, – паляцела наўздагон сумнае, жаночае. – А самі зіркаеце не на прыстойную і прывабную, а на прылавак.
На вуліцы да нас падскочыў Сашка. Утварылася кампанія. Была нядзеля, таму ніхто не спяшаўся. Мішка выцягнуў з кішэні штаноў «зялёны» грошык і пакруціў яго ў паветры перад нашымі насамі. Мы былі не супраць. Дастаўшы з кішэняў купюры рознай вартасці, прадэманстравалі перад Мішкам яго ж трук.
Адным словам, скінуліся.
Мішка з урачыстасцю зазначыў:
– Айчынную вытворчасць патрэбна падтрымлiваць: добрую і розную.
Што ж, купілі таматны сок.
Ужо за прылаўкам, распіваючы другую шклянку цягучай вадкасці, Мішка стаў гаварыць шчыра:
– Бач ты, як у жыцці атрымоўваецца, – пачаў ён здалёк, – да 23 лютага штодзень у каляндар часцей заглядвала Маша, а пасля я.
– Пэўна, «сямейны» каляндар вам прыйшоўся даспадобы, – разважыў Колька.
– Яшчэ б, – у тон адказаў Мішка, – асабліва, калі бачыш перад носам даты такіх грандыёзных маштабаў.
Сашка строга зазначыў:
– А дзе факты?!
Мішка факт выдаў:
– 8 сакавіка ўжо заўтра!
– Хіба?!
Мішка кіўнуў.
Мы дружна пачасалі патыліцы. У адрозненні ад Мішкі, з нас ніхто не меў звычкі заглядваць ў каляндар ні напярэдадні свята, ні пасля яго. Бо жылі адным днём.
– Падарунак ужо выбраў? – пацікавіўся Воўка.
– У тым і справа, што не, – разгублена вымавіў Мішка. – А горш за ўсё тое, што я і не ведаю, што выбраць…
Сашка здзівіўся.
– Як? Зусім няма ніякай думкі?
Чатыры пары вачэй утаропіліся ў Мішку.
– На Новы год скончыліся ўсе, – з сумам кантаставаў той. – Яшчэ напярэдадні нашага першага сямейнага свята я запытаўся ў Машы: «Что тебе подарить, человек мой дорогой?» Яна ж на здзіўленне адказала: «Кветкі». На той час я хадзіў