Жонка на гадзiну. Андрэй Сідарэйка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Жонка на гадзiну - Андрэй Сідарэйка страница 6
Трэцяе аказалася кароткім: «Не жадаеце быць маім забяспечаным зайчыкам?» Адказваю: «Згодны быць толькі львом. А капусту шукайце ў іншым месцы».
Пасля прагляду электроннай пошты заглянуў у сацыяльныя сеткі. На адной старонцы дзяўчына напісала так: «Жадаю мець побач моцнае мужчынскае плячо, у якога будзе дастаткова грошай на нашу будучую кватэру». На другой значылася: «Жадаю мець сапраўднага мужчыну, у якога ўсё ёсць». На трэцяй адразу папярэджвалі: «Хлопцам з перыферыі не адказваю».
Так у мае «сеткі» ніхто і не трапіў. Але вопыт з’явіўся.
На гэтым я вырашыў прыпыніць пошукі будучай жонкі. Мне ж толькі сорак гадоў, пачакаю яшчэ. Можа, якія іншыя – больш новыя – метады пошуку з’явяцца?..
Як Вiнцук «хваробы» пазбавiўся
Вінцук быў заўзятым футбольным балельшчыкам. Часам увесь дом чуў, як ён святкаваў гол. Да таго ж не абыходзілася без абавязковага атрыбуту – піва – і каментавання ходу матча.
Гэта не падабалася жонцы Аўдоцці, якой даводзілася самастойна займацца хатнімі справамі. Аднойчы яна не вытрымала і звярнулася да мужа з папрокам:
– Ты б хоць кран адрамантаваў! У мяне адной на ўсё рук не хапае.
Вінцук на імгненне адарваўся ад тэлевізара, зірнуў на жонку.
– А ты лічыш, што мне лёгка? Пасля футбола мне ні на што іншае моцы не хапае. Эмацыянальнае выгаранне асобы. Чула пра такое? Вось што робіць са мной гэткая «хвароба».
– І яе не можа вылечыць ніводны ўрач? – не паверыла жонка.
– Не. Толькі цуд, – ціха адказаў мужчына.
Аўдоцця папрасіла мужа не хвалявацца, а лепей легчы ды адпачыць, а сама пайшла працаваць далей. Мужчына ж задаволена ўсміхнуўся і адправіўся выконваць пажаданне жонкі.
На наступны дзень пасля працы Вінцук па звычцы пачаў шукаць на кухні вячэру. Але яе не было. Ён зайшоў у залу. Там перад тэлевізарам на канапе сядзела Аўдоцця, глядзела серыял і лузгала семкі. Вінцук ад такога відовішча ажно прысвіснуў.
– Чаму не сустракаем любімага мужа?
Аўдоцця пусціла слязу і шэптам прамовіла:
– Захварэла я, Вінцук. Цяжкая хвароба мяне апанавала, ніякі ўрач не можа з ёю справіцца.
– Што яшчэ за хвароба? – занепакоіўся мужчына.
– Тэлесерыялізацыяй завецца. Пакуль не пагляджу вечарам усе серыі любімых кінастужак, за ніякую хатнюю работу рукі не бяруцца. Так што ты сам як-небудзь на кухні спраўляйся. Дый і мяне, хворую, частуй.
Незадаволены Вінцук пайшоў гатаваць вячэру. Тое ж яму давялося рабіць і на наступны дзень, і ў іншыя. Напрыканцы тыдня Вінцук звярнуўся да жонкі:
– Даражэнькая, мне б вопратку папрасаваць…
– Не ведаю, ці здолею, сёння самы пік хваробы настаў, – стомлена