Жонка на гадзiну. Андрэй Сідарэйка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Жонка на гадзiну - Андрэй Сідарэйка страница 7

Жонка на гадзiну - Андрэй Сідарэйка Несур’ёзна пра сур’ёзнае

Скачать книгу

гэтым ён паставіў графін на стол у прыёмнай. Сакратарка яго, вядома ж, убачыла. Падумала: «Ну добра, шэфу – то кавы, то гарбаты. А тут яшчэ і намесніку?.. Ды яму толькі моду пакажы… Не на тую напалі!»

      Словам, абурылася кабета і занесла графін у аддзел палітыкі.

      Супрацоўнікі яго таксама здзівіліся, бо сакратарка ж, як ты ні круці, ім не начальніца… Таму графін яны перадалі ў аддзел гарадскога жыцця.

      Але хадзіць па ваду там таксама не пажадалі, і графін апынуўся ў аддзеле культуры.

      – Мы, безумоўна, людзі інтэлігентныя, – адзначылі пра сябе тамтэйшыя дзяўчаты, – але ж не настолькі…

      У кабінеце вёрсткі ўсе шчыравалі над новым нумарам, таму графін аддалі прыбіральшчыцы, якая прыходіла з заявай на адпачынак. «Гэтага мне яшчэ не хапала – ваду ім насіць», – пакрыўдзілася кабета і аднесла графін … назад у прыёмную.

      Туды (і якраз жа ў гэтую хвіліну!) са свайго кабінета выйшаў рэдактар. Убачыўшы, што графін па-ранейшаму пусты, ён вырашыў, што намесніка некуды выклікалі, і пайшоў па ваду сам. А паколькі пачаўся абед, то сакратаркі на месцы не было, і куды знік графін, ніхто не ўбачыў…

      Вярнуўшыся з абеда і згледзеўшы, што графіна з вадою няма, намеснік выклікаў да сябе сакратарку:

      – Дзе графін? – спытаў у яе. – Шэф патрабуе.

      Гэта крута мяняла справу, таму сакратарка ледзь не лёцьма кінулася ў аддзел палітыкі. Там, пачуўшы, што вада патрэбна рэдактару, а не ёй, сказалі: «Адну хвілінку», – і паімчаліся ў аддзел гарадскога жыцця, адтуль – у аддзел культуры…

      Нарэшце высветлілі, што апошняй, хто бачыў прапажу, была прыбіральшчыца. Яе і папрасілі зайсці да намесніка, а ўжо разам з ім – у кабінет да шэфа.

      Убачыўшы перад ім графін (ды яшчэ і паўнюткі!), намеснік зусім разгубіўся.

      – Што вы хацелі, Рыгор Данілавіч? – спытаў у яго галоўны.

      – Мы пад-думалі, – знячэўку стаў заікацца той, – можа, вам генеральную прыборку варта было б зрабіць?..

      – Згодзен, – сказаў шэф.

      А вось што потым сказала прыбіральшчыца намесніку, не чуў ніхто.

      Не з той нагi

      Раніцай да сябе выклікаў шэф.

      – Вы ў Першамаі прыняць удзел жадаеце? – утаропіўшыся пагрозлівым позіркам, запытаўся ён.

      Я задумаўся.

      – Што вы стаіце, як укопаны? – запытаўся Іван Іванавіч зноў. – Дык так ці не?

      Я сціснуў кулакі, сабраўся з духам.

      «Усё ж, – думаю, – не кожны дзень тут пытаюцца тваёй думкі».

      Але, як і заўжды, адкрыць рот не паспеў.

      – І не думайце адмаўляцца! – пачуў я. – Усё проста: ад прадпрыемства – удзельнікі, удзельнікам – па заслугах.

      – А за заслугі? – сарвалася неяк з языка.

      – Усе людзі, як людзі! – абурыўся шэф. – Калі з’яўляюцца сюды, языкі ў іх адразу ж дзе патрэбна падвешваюцца. А ў вас, як бачу, ён свярбіць. Сваімі нетактоўнымі паводзінамі і некампетэнтнымі пытаннямі вы толькі ставіце палкі ў колы сабе і перашкаджаеце вырашаць праблемы простых рабочых мне.

Скачать книгу