Танцавальны марафон. Виктор Правдин
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Танцавальны марафон - Виктор Правдин страница 10
– Ну-ну, супакойся, мiлы, нам нiчога не пагражае.
Убачыўшы гаспадыню, Хмара нечакана разгубiўся, нават засумняваўся, цi туды трапiў.
– Вы – Марыя Васiльеўна Казакова?
– Я, красунчык, – цiха адказала гаспадыня i, бачачы разгубленасць госця, ледзь прыкметна ўсмiхнулася.
Хмара ведаў, што Казаковай трыццаць восем гадоў, але цяпер, у гэтым зацемненым калiдорчыку, ён не рызыкнуў бы вызначаць яе ўзрост. Лейтэнант бачыў перад сабой маладую, надзiва прыгожую i абаяльную дзяўчыну. Натуральнага белага колеру валасы прыгожымi локанамi спадалi на плечы, блакiтыя вочы глядзелi па-дзiцячы адкрыта, разгублена i трошкi задзiрлiва. У iх блукалi какецтва i адначасова непрыхаваная цiкаўнасць да невядомага чалавека. Хмара разумеў, што Казакова кагосьцi чакала – i раптам ён…
Сабачанё перастала вiскатаць, вiдаць, змiрылася з прысутнасцю Хмары, прызнала за свайго, адчайна затузалася i, адчуўшы волю, слiзганула ў кiшэню мяккага плюшавага халата гаспадынi. Напэўна, там была будка гэтага мышаняцi з вялiкiмi вушамi.
– Я з мiлiцыi, – аблiзнуў сасмяглыя вусны Хмара i палез у кiшэню па пасведчанне.
– Ад Бараны́? – iмгненна змянiлiся вочы Казаковай, быццам пацямнелi. Глыбокая складачка на пераноссi раздзялiла вузкiя чорныя броўцы. Жанчына выцягнула з кiшэнi сабачаня, апусцiла на падлогу i, лёгка падштурхнуўшы да невялiкага матраца, строга скамандавала: – Марш на месца!..
Хмара, спрабуючы ўзгадаць, хто такi Барана, замарудзiў з адказам. Ён кульнуўся ў калiдор, гаспадыня шчоўкнула за ягонай спiнай двума замкамi i, праходзячы мiма, не гледзячы на лейтэнанта, запрасiла:
– Заходзь у пакой, а то суседзi занадта вушатыя…
Хмара пасунуўся следам i, як толькi апынуўся ў пакоi, Казакова замкнула i гэтыя дзверы. Пакой быў даволi вялiкi i ўтульна абстаўлены. Цiха грала музыка, пасярэдзiне, памiж двух крэслаў, стаяў столiк, на якiм пузацiлiся бутэлька шампанскага i графiн з бурштынавым напоем, пэўна, каньяком. У талерках – чорная iкра, чырвоная рыба, тонка парэзаная вэнджанiна. Асобна, у адмысловай крышталёвай вазе – апельсiны, вiнаград, лiмоны. Па чыстых прыборах Хмара зразумеў, што стол накрыты на дваiх i, канечне, не для яго. Праваруч, пад вялiкiм, на ўсю сцяну, дываном высiлася неймаверна шырокая разасланая канапа. Бялюткiя прасцiны i гара падушак сляпiлi вочы. Пахла лавандай, кавай, апельсiнамi i нечым яшчэ, ад чаго кружылася галава. Злева блiшчэла за цюлевымi занавескамi акно, дзверы на балкон былi трошкi прачыненыя, i Хмара накiраваўся туды, каб хватануць свежага паветра i вызвалiцца ад нечакана навалiўшагася пажадлiвага наслання. З нейкага моманту ён злавiў сябе на тым, што думае,